Перайсьці да зьместу

Ян Кукульскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Кукульскі
Jan Kukulski
Род дзейнасьці паліцыянт, вайсковец
Дата нараджэньня 22 сьнежня 1896
Месца нараджэньня Бжысьце
Дата сьмерці 1940
Месца сьмерці Цьвер
Прычына сьмерці расстрэл[d]
Грамадзянства паляк
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж Мужных (двухразовы)
Крыж Мужных (двухразовы)
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921

Ян Кукульскі (па-польску: Jan Kukulski; 22 сьнежня 1896, в. Бжысьце, цяп. Падкарпацкае ваяводзтва1940, Цьвер) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэлу.

Служыў у польскіх легіёнах, сябра польскай вайсковай арганізацыі. У 1918-1921 гадох у войску польскім, удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1919—1921 гадоў. У дзяржаўнай паліцыі з 1922 году. Служыў у Валынскім ваяводзтве, у Варшаве і Наваградзкім ваяводзтве. З 12 траўня 1934 году на пастарунку ў Моўчадзі, з 28 красавіка 1936 году на пастарунку ў Гарадзеі. У лютым 1939 году падвышаны да ступені старшага пастаронкавага і адстаўлены. Жыў у Гарадзеі.

Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства.

4 кастрычніка 2007 году пасьмяротна падвышаны да рангу асьпіранта паліцыі[1].

  • Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары (крыж 2443)
  • Крыж Мужных (двухразовы)
  • Крыж Незалежнасьці
  • Памятны мэдаль за вайну 1918—1921