Перайсьці да зьместу

Янка Кудрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Кудрук
Дата нараджэньня 14 красавіка 1914
Дата сьмерці 20 траўня 1984
Месца сьмерці Мэльбурн, Вікторыя, Аўстралія
Месца пахаваньня Фокнэр, Мэльбурн
Сябра ў Беларуская краёвая абарона, Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі і Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі

Я́нка Кудру́к (14 красавіка 1914 — 20 траўня 1984; Мэльбурн, Аўстралія) — беларускі грамадзкі дзяяч, капітан БКА.

У 1949 годзе пераехаў зь Нямеччыны ў Аўстралію. У Мэльбурне стаў актыўным удзельнікам грамадскага жыцьця беларусаў. Адзін з заснавальнікаў і першы кіраўнік Беларускага аб’яднаньня ў Вікторыі. Удзельнік стварэньня ў Мэльбурне Беларускага вызвольнага руху ў 1953 годзе.

З канца 1950-х гадоў адыйшоў ад актыўнага ўдзелу ў беларускім эмігранцкім жыцьці, з-за непрыманьня міжсуполкавай барацьбы. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Фокнэрскіх могілак (па-ангельску: Fawkner Memorial Park).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кудрук Янка  (бел.) // Запісы. — Нью-ЁркМенск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 122.