Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Валеры Мазынскі |
Сцэнарыст | Міхась Чарняўскі |
Вытворчасьць | BelSat |
Дата выхаду | 2010 |
Працягласьць | 32:32 |
Краіна | |
Мова | беларуская |
«Як по́шуг мала́нкі» — дакумэнтальны фільм пра антысавецкі супраціў у Заходняй Беларусі пасьля Другой сусьветнай вайны.
Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасьля ІІ сусьветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёньня жывуць сярод нас, і дагэтуль зь іх ня зьнялі кляйма «вораг народу». Былых зьняволеных раскідала па сьвеце: нехта пасьля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта апынуўся ў Летуве, але большасьць — у Польшчы.
У цэнтры аповеду — лёс Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі — на Мядзельшчыне й Смаргоншчыне — у 1950-х гадох. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зьняволеньня, а Расьціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёньня на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы — адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламысьнікі. Пасьля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж…
Галоўную ролю — Расьціслава Лапіцкага — сыграў 22-гадовы Ўладзімер Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскае суполкі «Моладзі БНФ». Паплечнікаў Лапіцкага ўвасобілі Дзяніс Лазар з Маладэчна, Юстына Саўка зь Менску, вайскоўцаў і спэцслужбоўцаў — Павал Гарадніцкі, Аляксей Кавалец, Аляксей Сюдак ды інш. Здымкі праходзілі ў Маладэчне, Вялейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Як пошуг маланкі» — прэм’ера фільму пра моладзевы антысавецкі супраціў(недаступная спасылка) Белсат