Якуб Наркевіч-Ёдка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 19:28, 3 ліпеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Якуб Наркевіч-Ёдка

герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 студзеня 1848
Памёр 19 сьнежня 1905
Пахаваны
Род Наркевічы-Ёдкі
Бацькі Атон Наркевіч-Ёдка
Анэля (Ганна) Эстка
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць лекар, фатограф

Якуб Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер вёска Пухавіцкага раёну — 19 сьнежня 1905) — беларускі фізык, мэдык, біёлаг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспадэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889).

Скончыў Менскую гімназію (1865), працягваў навучаньне ў Парыжы, Флярэнцыі, Вене.

У 1872 у маёнтку Атонава (сёньня вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) збудаваў мэтэаралягічную станцыю (у 1888 перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Узьдзенскага раёну). З 1890 супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу.

Вынайшаў спосаб бяздротавай перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.[1] Існуе дакумэнт, які пацьвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжаньня Францускага фізычнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тзлеграфіі бяз дротаў, калі мы не пажадаем дайсьці да Наркевіча-Ёдкі, ...які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсьведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых досьледах)».[2]

Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне мэтэаралёгіі (вымярэньне хуткасьці руху воблакаў, вільготнасьці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны срэбным мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторы, распрацаваў мэтады лекаваньня нэрвовых захворваньняў электрычным токам, мэтад электраграфіі для дыягностыкі захворваньняў, выкарыстоўваў лекаваньне кумысам, лекаваньне сьвятлом, гімнастыку, мясцовыя мінэральныя воды.

Крыніцы

  1. ^ 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідрамэтцэнтар Беларусі
  2. ^ А. Д. Дасько. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, катэдра інфарматыкі і асноваў электронікі БДПУ імя Максіма Танка