Язэп Сушынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Язэп Сушынскі
Язэп Францавіч Сушынскі
Род дзейнасьці беларускі палітык. мэмуарыст, хімік, мовазнаўца, пэдагог
Дата нараджэньня 1885
Месца нараджэньня в. Юроны, Дрысенскі павет Віцебская губэрня
Дата сьмерці 0 верасьня 1967
Месца сьмерці Менск
Занятак мовазнаўца

Язэп Сушынскі (1885, в. Юроны, Дрысенскі павет Віцебская губэрня — 1967, Менск) — беларускі палітык. мэмуарыст, хімік, мовазнаўца, пэдагог.

Скончыў Пецярбурскі унівэрсытэт. Сябра БСГ. У 1917 годзе старшыня Беларускай народнай партыі сацыялістаў. Блізкі знаёмы Янкі Купалы, першая сустрэча зь якім адбылася на кватэры Б.Эпімах-Шыпілы ў Пецярбургу.

Удзельнік Першага Ўсебеларускага Зьезду.

У 1921—1926 працаваў у розных установах Наркамасьветы БССР. Потым у Інбелкульце. У 1929—1930 у Інстытуце мовазнаўства БелАН, займаўся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналёгіі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Высланы ва Ўфу. Пастановай Асобай нарады ад 25 ліпеня 1935 году тэрмін зьняволеньня падоўжаны. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 году.

Па вяртаньні ў Менск выступаў у друку і публічна з успамінамі пра Янку Купалу, грамадзка-культурнае жыцьцё беларусаў у Пецярбургу да 1917 году. Рукапіс успамінаў захоўваецца ў Літаратурным музэі Я.Купалы.

Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Язэп Сушынскі / Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Сябар вялікага таленту // Чырвоная змена. 1962, 26 чэрв.; Купала ў Пецярбурзе // Полымя. 1967, № 3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]