Ягор Мешчаракоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ягор Мешчаракоў
Jahor Mieščarakoŭ
Завяршыў кар’еру
цяжкі форвард
Рост: 205 см
Вага: 108 кг
Грамадзянства: Беларусь
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1976 (42 гады)
Каледж: Унівэрстытэт Джорджа Вашынгтона
Выступаў за каманды
Мэдалі
Золата чэмпіяната Эўропы (да 22 гадоў)

Ягор Валер’евіч Мешчаракоў (нарадзіўся 9 кастрычніка 1976 году, Менск) — беларускі баскетбаліст, які гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зборнай Беларусі па баскетболе ва ўзросьце да 22 гадоў, у 1994 годзе ў Славеніі выйграў чэмпіянат Эўропы, пасьля чаго разам з Аляксандрам Кулём пераехаў ва ўнівэрстытэт Джорджа Вашынгтона[1], дзе яны сталі лідэрамі і галоўнай рухаючай сілай каманды, якая да іх зьўленьня была сталым аўтсайдэрам. Пасьля двух гадоў гульні за Вашынгтон, падчас піка кар’еры, у Аляксандра Куля і Ягора Мешчаракова была рэальная магчымасьць зайграць у НБА, якой яны не скарысталіся[2]. Пасьля яшчэ двух сэзонаў у Амэрыцы, Ягор пераехаў у Эўропу, дзе гуляў у шматлікіх клюбах Італіі, Грэцыі і Расеі. У 2010 годзе прыпыніў сваю кар’еру, каб завяршыць навучаньне ва ўнівэрстытэце Джорджа Вашынгтона[3], але ў 2013 годзе вярнуўся ў зборную Беларусі дзеля ўдзелу ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы[4][5][6].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]