Аляксандар Куль
| Аляксандар Куль | ||
| Пазыцыя: | цэнтравы | |
| Рост: | 215 см | |
| Вага: | 132 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 25 красавіка 1975[1][2] (50 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 1992—1994 | РТІ[d] | |
| 1994—1998 | Джордж Вашынгтон Калоніялз[d] | |
| 1998—1999 | Турк Тэлеком[d] | |
| 2000—2001 | Галатасарай[d] | |
| 2001—2002 | Анвіль | |
| 2002 | Перыстэры[d] | |
| 2002—2003 | Сьлёнск[d] | |
| 2003—2004 | Асторыя Быдгашч[d] | |
| 2004—2005 | Паніёніяс[d] | |
| 2005—2006 | Арыс[d] | |
| 2006 | Цмокі-Менск | |
| 2006—2007 | Эгалео[d] | |
| 2007 | Кераўнос[d] | |
| 2007—2011 | Цмокі-Менск | |
| 2011 | Імпульс-БДУІР | |
Алякса́ндар Іванавіч Куль (нар. 25 красавіка 1975 году, Бароўка, Дрысенскі раён Віцебскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі баскетбаліст і трэнэр, чэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі. Цяпер працуе трэнэрам па агульнафізычнай падрыхтоўцы ў БК «Цмокі-Менск».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіць зь беларускамоўнай сям’і. Маці памерла, калі Аляксандру было 12 гадоў. У тым жа годзе хлопец пачаў займацца баскетболам у Віцебску, пасьля ў РВАР у Менску (1989—1994). Прайшоў курсы па спэцыяльнасьці «трэнэр». Пасьля пераехаў у ЗША, дзе скончыў амэрыканскі ўнівэрсытэт імя Джорджа Вашынгтона па спэцыяльнасьці «маркетоляг» (1994—1997).
Пасьля сканчэньня гульнявое кар’еры працаваў у структуры клюбу «Менск-2006», стаў ініцыятарам ягонага перайменаваньня ў «Цмокі-Менск»[4].
Жонка — Алена (Міклашэвіч), былая валейбалістка. Гадуюць дачок Дар’ю-Ганну і Амэлію-Марыю і сына Мацьвея[5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі. Выступаў за каманду ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона, клюбы Турэччыны, Польшчы, Грэцыі, Кіпру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Alexander Koul // FIBA database
- ^ а б в г д TBLStat.net
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Грунтоў, Іван (14 верасьня 2012) У новым сезоне «Мінск-2006» будзе выступаць пад назвай «Цмокі-Мінск» Goals.by Праверана 5 сьнежня 2014 г.
- ^ Алесь Сівы Азбука Аляксандра Куля // Народная Воля. — 26 лістапада 2013. — № 89 (3830).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрвію ў «Нашай Ніве»
- Аляксандар Куль у Facebook
- Профіль(недаступная спасылка) (анг.) FIBA
- Профіль (анг.) на basketball-reference
- Фатаздымкі гульца ў складзе «Джордж Вашынгтон Калёніялз»