Перайсьці да зьместу

Ягор Жукаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ягор Сяргеевіч Жукаў (па-расейску: Егор Сергеевич Жуков, нар. 28 ліпеня 1998) — расейскі студэнт у Вышэйшае школы эканомікі й палітычны актывіст, вядучы праграмы "Условно ваш" на радыё "Эхо Москвы". Падчас маскоўскіх пратэстаў у 2019 годзе стаў «новым тварам нязгоды ў Маскве»[1] для сваіх відэа на YouTube у падтрымку пратэстоўцаў і іх прычыну супраць карумпаваных расейскіх выбараў і крытыку дзеяньняў паліцыі падчас мітынгаў. 1 жніўня 2019 году ён быў арыштаваны й абвінавачаны ў масавых беспарадках падчас несанкцыянаванае акцыі ў Маскве. 6 сьнежня ён быў асуджаны на тры гады ўмоўна — мякчэй, чым чакалася[2] — пасьля шырокае грамадзкае падтрымкі[3]. Перш чым вынесьці прысуд, ён выступіў з заявай аб адказнасьці й любові ў расейскім грамадзтве, кантрастуючы гэтыя ідэалы з самадзяржаўем расейскага ўрада і дэгуманізацыяй яго грамадзян. Рэпер Oxxxymiron прапанаваў выпусьціць яго пад заклад, а таксама ўдзельнічаў разам зь ім у актывісцкіх дзеяньнях у інтэрнэце.