Oxxxymiron

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Oxxxymiron
Мірон Янавіч Фёдараў
Oxxxymiron photobw.jpg
Oxxxymiron у 2017 годзе
Дата нараджэньня 31 студзеня 1985 (34 гады)
Месца нараджэньня Ленінград, СССР
Альма-матэр Q1643454? і Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Занятак гіп-гоп-выканаўца, аўтар тэкстаў;
CEO — Booking Machine[1]
Гады дзейнасьці 2001
2008—дагэтуль
Жанры гіп-гоп, грайм і alternative hip hop[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы MC Mif (колішні)
Лэйблы Optik Russia (2008—2010)
Vagabund (2010—2011)
Kultizdat (2015—дагэтуль)
Узнагароды Залатая кнопка YouTube, якой узнагароджваюць за дасягненьні каналам адзнакі ў 1 000 000 (адзін мільён) падпісантаў або больш Срэбная кнопка YouTube, якой узнагароджваюць за дасягненьні каналам адзнакі ў 100 000 (сто тысячаў) падпісантаў або больш
Сайт http://oxxxymiron.com/
Подпіс Authograph oxxxy.png

Oxxxymiron (Аксымірон; сапраўднае імя — Міро́н Я́навіч Фё́дараў; 31 студзеня 1985, Ленінград, РСФСР, СССР) — расейскамоўны рэп-, ґрайм-, фрыстайл-выканаўца ды выканаўчы дырэктар букінґ-аґенцтва «Booking Machine»[1]. Адзін з заснавальнікаў і былы ўдзельнік лэйблу «Vagabund».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мірон Фёдараў нарадзіўся 31 студзеня 1985 року ў Ленінградзе ў габрэйскай сям’і[2][3][4][5]. Ягоны бацька — Ян Фёдараў, фізык-тэарэтык, у 1994 годзе абараніў у Пецярбургскім інстытуце ядзернае фізыкі імя Б. П. Канстанцінава доктарскую дысэртацыю на тэму «Статыстычныя ўласьцівасьці ўласных функцыяў выпадковых адначастковых гамільтаніянаў»[6]. Маці — бібліятэкарка[7]. Вучыўся ў санкт-пецярбурскай школе № 185. Калі Мірону было 9 рокаў, ягоная сям’я пераехала да места Эсэн (Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына), і Мірон паступіў да ґімназіі імя Марыі Вэхтлер. Паводле Мірона, у яго былі напружаныя адносіны зь нямецкімі аднаклясьнікамі; гэтая тэма пазьней знайшла адлюстраваньне ў яго раньняй песьні «Последний звонок» (па-беларуску: Апошні званок). Першыя спробы чытаць рэп Мірон распачаў у веку 13 рокаў пад мянушкаю Миф (скарот ад Мірон Фёдараў).


« У нас быў гурт, назву якога я забыў, знаходзіліся ў ёй Миф ды Сага. Сага так і не напісаў жаднага радку й потым старчаўся. А я прыдумаў расейскі рэп. То бок натуральна быў упэўнены, што я першы чалавек, які чытае рэп расейскаю (інтэрнэту ў мяне не было, а расейскамоўных эміґрантаў, якія маглі б пахіснуць маю веру, у Нямеччыне тады яшчэ было досыць мала). »

Пасьля адной з паездкаў на бацькаўшчыну ў 14 рокаў Мірована ўпэўненасьць у тым, што ён родапачынальнік рэпу на расейскай мове, зьнікла.

Калі Мірону было 15 рокаў, ягоная сям’я перасялілася да места Слаў (Бэркшыр, Вялікабрытанія), і тут, больш ня маючы праблемаў з аднаклясьнікамі, ён актыўна ўзяўся за вучобу. Неўзабаве анґельская настаўніца гісторыі — выпускніца Оксфардзкага ўнівэрсытэту — прапанавала яму паспрабаваць паступіць у Оксфард пасьля сканчэньня школы. У 2004 годзе, падаўшы дакумэнты й прайшоўшы сумоўе, Мірон паступіў ва ўнівэрсытэт на факультэт анґельскае мовы й літаратуры.

Я мовіў на сумесі гэтак званае «каралеўскае» й кніжнае анґельскае зь нямецкім акцэнтам. Я слухаў амэрыканскі рэп, таму ўжываў шмат слэнґавых выразаў. Я казаў такія словы, як «innit» падчас майго сумоўя ў Оксфардзе — думаю, што гэта адна з прычынаў, па якой яны прынялі мяне.

У 2006 годзе атрымаў дыяґназ «маніякальна-дэпрэсіўны псыхоз»[9] і быў выключаны з гэтае прычыны з ВНУ, але паступіў паўторна. У чэрвені 2008 року атрымаў дыплём Оксфарду[10] па адмысловасьці «сярэднявяковая анґельская літаратура».

Пасьля вучобы ў Оксфардзе Мірон пераехаў жыць да Іст-Энд і пачаў пошукі працы. Праз «празьмернае кваліфікацыі» ён ня змог знайсьці працу па пасадзе. Як сьцьвярджае рэпэр, ён «працаваў касірам, перакладнікам, цяжарнікам, ґідам, ларачнікам, рэпэтытарам, канфэрансье, офісным плянктонам ды кансультантам з капытом»[11]. Новае кола зносінаў, якое складалася з расейскамоўных эміґрантаў, падштурхнула Мірона вярнуцца да гіп-гопу. Ён стаў займацца музыкаю пад псэўданімам «Oxxxymiron», што зьявіўся як спалучэньне імя зь літаратурным тэрмінам «аксюмаран» (па-ангельску: oxymoron) ды патроенаю —X», што адсылае да вялікае колькасьці абсцэннае лексыкі ў ягоных песьнях[12].

У 2015 годзе быў выпушчаны сэрыял «Лондонград», створаны на чале з сцэнарыстам Міхаілам Ідавым на ґрунце прыгод Мірона ў Лёндане[13].

Творчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МC Mif/Миф (2001)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 Мірон зьявіўся на Hip-Hop.Ru[14] і пазнаёміўся з шматлікімі рэпэрамі, у верасьні выпусьціў свой першы трэк «Демо-фристайл в стиле бардкор» (па-беларуску: Дэма-фрыстайл у стыле бардкор)(на дадзены момант згублены)[15]. Затым крыху пазьней ён запісаў трэк з выканаўцам VeTaL з гурту iSQUAD пад назваю «Витязи словоблудия» (па-беларуску: Віцязі хлусьні)[16]. Затым ён запісаў яшчэ некалькі трэкаў пад назваю «Лучшие МС» ды КВРП (Каменный век русской поэзии (па-беларуску: Каменнае стагодзьдзе расейскае паэзіі)). У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у 1-м незалежным батле Hip-Hop.ru, дзе дайшоў да 2 раўнду[17], аднак далей не прайшоў, бо ня здаў трэк на 2 раўнд. Напрыканцы року выйшаў апошні трэк «Al Ogon». Мірон зрабіў перапынак на 7 рокаў.

Optik Russia (2008—2010)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе пасьля 7 рочнага перапынку выйшаў трэк «Лондон против всех» (па-беларуску: Лёндан супраць усіх). У гэты час яго заўважыў Optik Russia — нямецкі лэйбл расейскамоўных іміґрантаў[18]. За кошт лэйблу Мірон і зарабіў першую хвалю слухачоў, а таксама пазнаёміўся зь Дзьмітрыем Хінтэрам, больш вядомым як Schokk, які знаходзіўся ў тым жа лэйбле. У гэтым годзе выйшаў першы кліп Мірона «Я хейтер» (па-беларуску: Я гэйтар).

У 2009 годзе Мірон прыняў удзел у 14-м незалежным батле Hip-Hop.ru, дзе дайшоў да паўфіналу. Адною з галоўных інтрыґаў батлу было завочнае супрацьстаяньне[19] Oxxxymiron’а й рэпэра Babangida, што выявілася ва ўзаемных выпадах у адрас адзін аднаго ў трэках абодвух выканаўцаў. Аднак у сувязі з вылетам Мірона пасьля 8 раўнду, вочнага супрацьстаяньня між імі так і не адбылося, а бізабі Аксімірона стаў пераможцам 14 Незалежнага. 26 ды 31 ліпеня таго ж року адбыліся першыя канцэрты Мірона ў Кіеве й Адэсе (сумесна з Schokk’ам).[20]

Напрыканцы року партал правёў грамадзкае галасаваньне «Hip-Hop.ru Awards 2009», дзе Oxxxymiron стаў пераможцам у намінацыях «Найлепшы МС батлу», «Прарыў батлу», «Найлепшы спарынґ батлу», «Найлепшы трэк батлу»[21], а таксама стаў пераможцам у намінацыі «Адкрыцьцё 2009 року» й прызэрам у намінацыі «Найлепшы гіп-гоп-выканаўца 2009 року»[22].

У жніўні 2010 року пакінуў Optik Russia пад падставаю неадпаведнасьці інтарэсаў.

«Вечный жид», Vagabund (2011)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Вечный жид (альбом)

Улетку 2010 року, пасьля сыходу з Optik Russia, Мірон распрацоўваў і выношваў ідэю стварэньня новага незалежнага лэйблу з сымбалічнаю назваю Vagabund (па-нямецку: Вандроўца). Увосень таго ж року Мірон ды Schokk паехалі ў невялікі тур па краінах СНД, які быў названы «Октябрьские события» (па-беларуску: Кастрычніцкія падзеі). Да восені 2011 року Oxxxymiron, Schokk ды Іван «Ваня Ленин» Карой (у якасьці мэнэджэра) стварылі лэйбл, пад якім выйшлі альбомы «С большой дороги» (па-беларуску: Зь вялікае дарогі) Schokk’а ды Міронавы «Вечный жид» (па-беларуску: Сталы жыд), што атрымаў вялікую колькасьць станоўчых водгукаў[23][24]. Абодва альбомы выйшлі ў адзін дзень 15 верасьня 2011, і Vagabund паехалі ў сумесны тур па краінах СНД. 30 кастрычніка дае апошні канцэрт у складзе каманды Vagabund, пры ўдзеле Крипла. 1 лістапада 2011 року, пасьля канфлікту Vagabund з Ромам Жыганам, Аксімірон заявіў пра свой сыход з лэйблу, пасьля чаго 6 лістапада даў бескаштоўны сольны а капэла-канцэрт у Маскве, сым скончыў свой тур, і адправіўся да Лёндану.

miXXXtape (2012—2014)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 сакавіка 2012 року адбыўся інтэрнэт-рэліз miXXXtape I, які зьмяшчае найбольш удалыя куплеты зь песень, запісаных у пэрыяд з 2008 па 2011 рокі[25].

Праз рок, 18 кастрычніка, адбыўся рэліз «miXXXtape II: Долгий путь домой» (па-беларуску: miXXXtape II: Доўгі шлях дадому)[26]. Другі мікстэйп зьмяшчае запісаныя ў 2012—2013 роках песьні, у прамежках між якімі дададзеныя заміксаваныя ўрыўкі з выступу Мірона на рэп-батле Versus, дзе ягоным апанэнтам быў Крипл. Супрацьстаяньне Аксімірона ды Крип-А-Крипа, што скончылася перамогаю Мірона, стала трэцім выпускам Versus Battle, пазьней стаўшым першым відэа на афіцыйным канале Versus на YouTube, колькасьць праглядаў якога перавысіла 4 млн[27], [28].

11 красавіка 2014 року адбыўся рэп-батл супраць Дуні, больш вядомага як Аляксандар Пархоменка. Сам батл праходзіў у Маскве, на адкрытым мерапрыемстве Main Event. Перамогу атрымаў Oxxxymiron.

8 жніўня Мірон заявіў, што пераносіць выйсьце свайго другога студыйнага альбому на нявызначаны тэрмін, хоць раней рэліз быў заплянаваны на 14 жніўня 2014 року[29].

«Горгород» (2015) — дагэтуль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Горгород

12 красавіка 2015 року пачаўся 3 сэзон Versus Battle. Першым выпускам стаў батл Oxxxymiron vs. Johnyboy, у якім упэўненую перамогу атрымаў Oxxxymiron, усе судзьдзі аддалі голас за Мірона. Сам батл за суткі набраў 1 мільён праглядаў у YouTube, што стала рэкордам па праглядах батлаў. Тым Oxxxymiron прыцягнуў увагу арґанізатараў канадзкае рэп-батл пляцоўкі «King of the Dot» і аднаго зь лепшых батл-эмсі ў сьвеце — Dizaster’а.

25 жніўня 2015 року адбылася прэм’ера кліпа на песьню «Лондонград» (па-беларуску: Лёнданґрад), напісаную адмыслова для аднайменнага сэрыялу. 21 верасьня адбылася прэм’ера кліпа на песьню «Город под подошвой» (па-беларуску: Места пад падэшваю), якая да гэтага выконвалася толькі на канцэртах[30]. 13 лістапада 2015 новы альбом, што атрымаў назву «Горгород», быў выкладзены на афіцыйнай Міронавай старонцы УКантакце для вольнае запампоўкі[31].

19 чэрвеня 2016 року Oxxxymiron выступіў на батле супраць рэпэра ST, батл скончыўся рахункам 3:0 на карысьць Мірона. Гэта адзіны расейскамоўны батл, які заблякавалі на YouTube[32].

28 чэрвеня 2016 року стала вядома, што Oxxxymiron стаў тварам маркі Reebok Classic у Расеі[33][34]. У лютым 2017 року Мірон Фёдараў узначаліў букінґ-аґенцтва «Booking Machine», зь якім супрацоўнічае з 2012 року.

6 жніўня 2017 року ў рамках 2-га сэзону Versus x #SlovoSPB адбыўся найчаканейшы расейскамоўны рэп-батл у 2017 годзе[35][36]Oxxxymiron vs Слава КПСС (Гнойный). Некаторы час хадзілі чуткі, што Гнойный атрымаў перамогу ў спаборніцтве[35][37]. Канфлікт рэпэраў завязаўся пасьля баілу Эрнесто Заткнитесь супраць Гнойнага ў ліпені 2016 року[38], дзе апошні амаль увесь свой другі раўнд прысьвяціў Аксімірону, абвінаваціўшы яго ў крывадушнасьці і назваўшы «прагнаю да гайпу сьвіньнёю»[39]. На наступны дзень Мірон Фёдараў выклікаў Гнойнага на батл у 2017 годзе[40]. За дзень да публікацыі відэа Вячаслаў ад імя свайго альтэр-эґа Валянціна Дядзькі апублікаваў зьдзеклівы трэк «Охлади мой пыл» (па-беларуску: Астудзі мой запал), які прысьвечаны Аксімірону[41], а таксама прасьцябаў яго ў Тўітэры[42]. Пасьля публікацыі выпуску 13 жніўня чуткі пацьвердзіліся: Міронавы супернік атрымаў перамогу зь лікам 5:0[43]. Відэа сталася рэзанансным і набрала больш за 10 мільёнаў праглядаў за першыя суткі пасьля публікацыі[44].

16 кастрычніка 2017 року ў клюбе Los Globos на канадзкай батл-пляцоўцы King of the Dot у Лос-Анджэлесе ў рамках міжнароднага турніру World Domination 7 адбыўся рэп-батл між Аксіміронам і Дызастэрам. Батл афіцыйна не судзіўся, аднак Дызастэр ды большасьць карыстальнікаў інтэрнэту прызналі перамогу Аксімірона[45]. Аксімірон удзельнічаў у батле бескаштоўна, атрымаўшы толькі 2 тысячы даляраў у якасьці кампэнсацыі за выдаткі на пералёт і мешканьне ў ЗША[46]. Аксімірон у лістападзе 2017 року наведаў радыёстанцыю Shade 45, заснаваную Эмінэмам, дзе даў інтэрвію DJ Whoo Kid і зачытаў куплеты фрыстайлам[47]. Тады ж ён даў інтэрвію DJ Vlad для праекту VladTV[48]. 16 сьнежня 2017 року на канцэрце Аксімірона ў Кіеве зьявіліся Dizaster і заснавальнік батл-ліґі Rap am Mittwoch у Нямеччыне Tierstar, якія ўтрох сумесна выканалі песьню[49]. На наступны дзень, 17 сьнежня, Аксімірон стаў сувядучым на батле Dizaster супраць нямецкага батл-рэпэра SSYNIC на батл-пляцоўцы Rap am Mittwoch у Нямеччыне.

Скандалы й інцыдэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канфлікт з гуртам «Каста»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас туру «Октябрьские события» 2010 року зьявіўся сьлёґан «На хуй „Касту“!» (па-беларуску: На гык „Касту!“), які пазьней увасабляцьме Vagabund. Асноўная вэрсія зьяўленьня дадзенага лёзунґу наступная: падчас выступу Шокка ды Оксі ў адным з клюбаў Украіны у суседнім клюбе места меўся быць выступ гурту «Каста». Украінскі манапаліст-арґанізатар расейскіх рэп-канцэртаў «Нота» спрабаваў перашкодзіць выступу Оксі жы Шокка празь ляк таго, што апошнія адвядуць частку аўдыторыі з канцэртаў «Касты». Як раз пасьля гэтага Schokk й Oxxxymiron на ўсіх сваіх сумесных канцэртах і нават у трэках скандавалі вышэйпададзены сьлёґан. Гэта хутка падхапілі і іхнія заўзятары[50]. 21 ліпеня 2012 року, ужо пасьля сыходу з Vagabund, Аксімірон прыняў удзел у музычным фэсьце «Пикник „Афиши“». Адначасова зь ім на «Пикнике» удзельнічаў рэпэр Влади з гурту «Каста». Як распавядае ўдзельнік «Касты» Шым, Мірон папрасіў прабачэньня перад гуртам за выказваньні ў іх бок і паціснуў усім рукі[51].

Канфлікт з Ромам Жыганам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 кастрычніка 2011 року, скарыстаўшыся выпадкам знаходжаньня Vagabund у Маскве падчас туру па краінах СНД, у іх здымную кватэру ўварваўся рэпэр Раман Чумакоў, больш вядомы як Рома Жыган, у суправаджэньні дзесяці чалавек. Мэта візыту — высьвятленьне прычынаў неаднаразовых выпадаў Schokk’а ў бок Жыгана ў трэках. Раман, пагражаючы зброяй (паводле Хінтэра), прымусіў апанэнта прахаць дараваньня на каленях, заразом некалькі разоў ударыў яго па твары. Неўзабаве пасьля інцыдэнту Schokk у адзінку пакінуў краіну і зрабіў некалькі відэазваротаў, на што Мірон адказаў ролікам, у якім патлумачыў свой пункт гледжаньня на інцыдэнт абвясьціў пра намер намеры пакінуць Vagabund ды разарваць усе сувязі з Schokk’ам.

Я неяк казаў, што мы прыехалі зрабіць тое, што не атрымалася Гітлеру ды Напалеону. Што ж, гісторыя паўтарылася. Апынулася, што ўвесь гэты час мы перасьледавалі розныя мэты.

[52]

Пасьля таго, што адбылося Мірон застаўся ў добрых адносінах з Ромам Жыганам і нават зьняўся ў ягоным фільме[53]. Пасьля агалоскі гэтая падзея заняла першае мейсца пад сьлёґанам «Напад зграі ляшчоў на Ваґабунд» на партале Hip-hop.ru у рэйтынґу «Падзея року — 2011»[54].

Rap.ru[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 кастрычніка 2011 року, у разгар туру Vagabund па СНД, Schokk ды Oxxxymiron былі запрошаныя на перадачу What’s Up, што выходзіла на даляканале Rap.ru. Размовы як такое не адбылося, а адносіны між Rap.ru і ўдзельнікамі Vagabund засталіся нацягнутымі[55][56].

У сакавіку 2012 року Oxxxymiron быў запрошаны на музычную цырымонію Stadium RUMA (Russian Urban Music Awards), арґанізаваную парталам Rap.ru, зь якім Мірон да гэтага меў напружаныя адносіны. Падчас выступу на сцэну выйшаў двайнік у масцы, у той час як сам выканаўца застаўся за кулісамі. Пакуль двайнік жэстыкуляваў пад фанаґраму на сцэне, Мірон напісаў у сваім тўітэры: «Сіджу, перачытываю „Двайніка“ Дастаеўскага…»[57].

Канфлікт з Птахам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2015 року адзін з удзельнікаў гурту «Centr» Птаха даў інтэрвію выданьню Чита.ру, у якім бесстароньне выказаўся пра творчасьць Мірона і яго слухачах

На дадзены момант я магу сказаць, што мне сорамна за расейскі рэп. Цяпер стала дужа шмат незразумелых рэпэраў — яны рыфмуюць добра, у іх тэхніка ёсьць, але рэпу ў іх няма. Яны не прадстаўнікі гіп-гоп-культуры, яны мэйнстрымнікі, якія робяць на гэтым гатоўку. Для іх гэта бізнэс і ня больш за тое. Яны ніколі не былі ў гэтай культуры, ня варыліся ў гэтым, расейскім. Нейкія там прыезджыя, млін, рэпэры з Эўропы, якія раней расйескі рэп прыніжалі, а цяпер яны рэп чытаюць расейскаю, як Oxxxymiron. І людзі іх слухаюць. Я бачыў іх слухачоў, ня дай бог, каб у мяне такія былі.

[58].

У выпушчаным у красавіку трэку «Дежавю» (па-беларуску: Дэжавю) Oxxxymiron узгадаў Птаху: «Птаха говорит, во мне нету рэпа. / Ладно, в моем рэпе нет Птахи!» (па-беларуску: Птаха кажа, ўва мне няма рэпу. / Добра, у маім рэпе няма Птахі!)[59]. У адказ удзельнік гурту Centr прыгразіў растлумачыць Мірону «каго ў куплетах чапаць ня трэба»[60].

Канфлікт з ЛСП[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2015 року падпісаны за рок да гэтага на Booking Machine пры садзейнічаньні Аксімірона[61] ЛСП спыняе супрацоўніцтва з канцэртным аґенцтвам, патлумачыўшы гэта тым, што, на ягоную думку, пасьля подпісу тая нешматлікая колькасьць канцэртаў, якое было раней, сышло на няма[62]. 1 красавіка 2016 року выходзіць песьня Porchy «Imperial» (па-беларуску: Імпэрскі), якую першапачаткова плянавалася ўнесьці ў трэкліст ягонага мікстэйпу King Midas і ў якой Алег распавядае, што думае пра сваё былое букінґ-аґенцтва[63].

Песьня, першапачаткова дуэт ЛСП ды Porchy, абрываецца на выкананым Алегам прысьпеве зваротам Porchy і — усьлед за ім — рэзкім уступам госьця у асобе Аксімірона, які выдае адказны дыс. «Цэлая драма, сутыкненьне двух герояў пакаленьня», — так ахарактарызаваў песьню The Flow[64].

Як сьцьвярджае Мірон у відэазвароце, ён усяляк дапамагаў Алегу і Роме Ангельцу, угаварыў Ільлю Мамая падпісаць іх на Booking Machine і дараваў ім іх выхадкі. Калі тыя пайшлі з канцэртнага аґенцтва, у асабістай гутарцы з Алегам пасьля здымкаў кліпу «Безумие» (па-беларуску: Вар’яцтва) Мірон папрасіў не афішаваць гэтую падзею, але празь нейкі час яны з Ромам Ангельцам, крануўшы гэтую тэму ў інтэрвію Rap.ru, асьвятлілі яе з прыкметным грэбаваньнем да свайго былога аґенцтва[61]. Празь нейкі час па просьбе Porchy для мікстэйпу King Midas ЛСП адправіў куплет з «сьнік»-дысам у адрэсу Booking Machine. Porchy ды Oxxxymiron вырашылі «правучыць» ЛСП, і Мірон дапісаў трэці куплет, накіраваны на крыўдзіцеля «больш, чым сям’і»[61].

Дыскаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Oxxxymiron

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікстэйпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Фільм Роля Камэнтары
2018 Ампир V Мітра (галоўны антаґаніст)[65][66][67][68][69]
Лэбют у кінэматоґрафе
2019 BEEF: Русский хип-хоп У ролі самога сябе.

Рэп-батлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Он-лайн-батлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 Афіцыйны батл «Hip-Hop.ru»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2001 — Миф:

  • «3030 год» (1 раўнд, адборачны) (праход)

14 Незалежны батл «Hip-Hop.ru»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2008-2009 — Oxxxymiron :

  • «Ходят слухи» (1 раўнд, адборачны) (праход)
  • «Тайные желания» (2 раўнд, адборачны) (праход)
  • «Ящик фокусника» (3 раўнд, vs Vito и de Fuckto) (перамога)
  • «День физкультурника» (4 раўнд, vs Тусер) (праход)
  • «В стране женщин (5 раўнд, vs XType) (перамога)
  • «Не говори ни слова» (6 раўнд, vs ХиЩNый) (перамога)
  • «Нет связи» (7 раўнд, vs rAp) (перамога)
  • «Йети и дети» (8 раўнд, vs Chest) (параза)

Офлайн-батлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Versus Battle[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Versus #3 (сэзон I): Крип-А-Крип vs Oxxxymiron (14 верасьня 2013 року) (перамога — 0:3).
  • Versus Main Event #1 (сэзон II): Дуня VS Oxxxymiron (15 красавіка 2014 року) (перамога).
  • Versus #1 (сэзон III): Oxxxymiron vs Johnyboy (12 красавіка 2015 року) (перамога — 5:0).
  • Versus #5 (сэзон III): Oxxxymiron vs ST (19 чэрвеня 2016 року) (перамога — 3:0).
  • Versus X #SlovoSPB — Oxxxymiron X Слава КПСС (Гнойный) (2 сэзон, 6 жніўня 2017 року) (параза — 0:5)

King of the Dot[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды і намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладальнік прэміі «Чалавек року GQ 2012» у намінацыі «Адкрыцьцё року»[72].
  • Ляўрэат прэміі ў намінацыі «Зорка андэґраўнду року[73]».
  • Перможца гіт-параду Rap.ru «Альбомы року — расейская вэрсія 2011[74]» разам з рэп-праектам N1nt3ndo.
  • Пераможца ў грамадзкіх галасавантнях Hip-hop.ru Awards[75]:
    • Hip-Hop.ru Awards 2009 у намінацыях: «Адкрыцьцё року», «Найлепшы трэк дэма-музыкі», «Найлепшы МС 14-га незалежнага батлу», «Прарыў батлу», «Найлепшы трэк батлу», «Найлепшы спарынґ батлу» (vs. rAp)[76];
    • Hip-Hop.ru Awards 2011 у намінацыях: «Найлепшы альбом», «Найлепшы трэк дэма-музыкі»[77];
    • Hip-Hop.ru Awards 2012 у намінацыях: «Найлепшае відэа», «Выканаўца року», «Падзея року», «Найлепшы mixtape»[78];
    • Hip-Hop.ru Awards 2013 у намінацыях: «Найлепшае відэа», «Выканаўца року», «Найлепшы mixtape»[79].
  • Пераможца ў грамадзкіх галасаваньнях парталу The Flow:
    • «Найлепшы айчынны альбом», «Найлепшы расейскамоўны трэк», «Найлепшы расейскамоўны артыст» 2015 року[80]
  • Прэмія «Чартова Дюжина» 2018 у намінацыі «Найлепшы дуэт» (разам з гуртам Би-2).[81]

Канцэртныя туры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 — Бяз назвы (пры ўдз. Schokk)
  • 2010 — «Октябрьские события» (пры ўдз. Schokk)
  • 2011 — Vagabund Tour (пры ўдз. Schokk)
  • 2012 — Бяз назвы
  • 2013 — «Неваляшка VS Мордор Tour» (вясна)
  • 2013 — «Долгий путь домой» (восень)
  • 2014 — «арХХХеология Tour»
  • 2015 — «Город под подошвой Tour»
  • 2016 — Takeover Tour
  • 2016 — Back to Europe
  • 2016 — Takeover Tour 2
  • 2017 — IMPERIVM (Стадыённы тур)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Oxxxymiron узначаліў кампанію Booking Machine
  2. ^ Жыцьцяпіс
  3. ^ Дызайн дыску Oxxxymiron «Вечный жид»
  4. ^ Інтэрвію з Луперкалем
  5. ^ OXXXYMIRON
  6. ^ Федоров, Ян Валерьевич - Статистические свойства собственных функций случайных одночастичных гамильтониинов : автореферат дис. ... доктора физико-математических наук : 01.04.0...
  7. ^ Биография Oxxxymiron(рас.) Официальный сайт. oxxxymiron.com. Праверана 2015-10-09 г.
  8. ^ Rap sensation Oxxxymiron remembers his hometown roots(анг.). Slough Observer, England. Праверана 2014-03-04 г. Архіўная копія ад 2013-12-27 г.
  9. ^ Максім Фадзееў лічыць, што рэпэр Oxxxymiron шмат разумнічае: У чым мозаґ-та?  Праверана 2018-06-19 г.
  10. ^ The man who was raised in Slough and raps in Russia(анг.)  Праверана 2018-06-19 г.
  11. ^ Oxxxymiron «Я працаваў касірам, перакладнікам, цяжарнікам…»(рас.) twitter. twitter.com. Праверана 11.03.2014 г.
  12. ^ Аксімірон, жыцьцяпіс, навіны, здымкі — даведайся пра всё!
  13. ^ Андрей Никитин «Па маіх прыгодах здымаецца сэрыял»: Oxxxymiron ды Міхаіл Ідаў пра «Лондонград»(рас.). The Flow. Праверана 2016-10-05 г.
  14. ^ Миф - просмотр профайла Hip-Hop.Ru. www.hip-hop.ru. Праверана 2016-06-27 г.
  15. ^ Дэма-фрыстайл. Стайл: бардкор. Primitive Beats meet Twisted Lyrics/ - Hip-Hop.Ru. www.hip-hop.ru. Праверана 2016-06-27 г.
  16. ^ Па праханьні Дзізы — закінуў тэму "Уховертка/Витязи Словоблудия" feat. vetal - Hip-Hop.Ru. www.hip-hop.ru. Праверана 2016-06-27 г.
  17. ^ Уладзімер Тучын, Уладзімер Абломаў, Анатоль Дзікараў 1 Афіцыйны батл Hip-Hop.ru battleshhru. battleshhru.
  18. ^ Биография Оксимирона(рас.). rapforce.net. Праверана 2014-03-04 г.
  19. ^ Гісторыя біфаў: Oxxxymiron vs Babangida
  20. ^ Oxxxymiron & Schokk - Канцэрт у Адэсе(30.07.09) - Hip-Hop.Ru
  21. ^ 14 Незалежны Батл(рас.). Hip-Hop.Ru Awards 2009. Праверана 2014-03-04 г.
  22. ^ Найлепшы Гіп-Гоп выканаўца 2009 року(рас.). Hip-Hop.Ru. Праверана 2014-03-04 г.
  23. ^ OXXXYMIRON "ВЕЧНЫЙ ЖИД"//Альбомы года: русская версия(рас.). rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  24. ^ Лучший альбом — Русский Рэп — Итоги года(рас.). Hip-Hop.Ru Awards 2011. Праверана 2014-03-04 г.
  25. ^ Oxxxymiron "MiXXXtape I" — интернет-релиз(рас.). Rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  26. ^ Oxxxymiron Oxxxymiron miXXXtape II(рас.). Rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  27. ^ В новом выпуске баттла Versus соперничают Крипл и Oxxxymiron(рас.). Rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  28. ^ Versus Battle VERSUS #3: Oxxxymiron VS Крип-А-Крип(рас.) YouTube. youtube.com. Праверана 2014-08-21 г.
  29. ^ Oxxxymiron: "Мой альбом переносится и не выходит 14 августа". The-Flow.ru. Праверана 2014-08-26 г.
  30. ^ Oxxxymiron выложил новый альбом. MeduzaПраверана 2015-11-27 г.
  31. ^ Андрей Никитин Пришёл к успеху Как Оксимирон стал артистом, который штампует солдауты Афиша-Воздух. АфишаПраверана 2017-08-14 г.
  32. ^ Рэп-баттл Oxxxymiron и ST заблокировали в России — Meduza  Праверана 2017-02-16 г.
  33. ^ Oxxxymiron стал лицом Reebok Classic (внезапно)  Праверана 2017-01-18 г.
  34. ^ Oxxxymiron объявил о масштабном сотрудничестве с Reebok Classic. the-flow.ru. Праверана 2017-01-18 г.
  35. ^ а б В Санкт-Петербурге прошёл рэп-баттл Оксимирона с Гнойным. И вот кто победил(рас.). MeduzaПраверана 2017-08-12 г.
  36. ^ Оксимирон против Гнойного: весь баттл в 20 цитатах(рас.). EsquireПраверана 2017-08-15 г.
  37. ^ Гнойный выпустит альбом сразу после баттла, а результаты поединка сфабрикованы?(рас.) Праверана 2017-08-12 г.
  38. ^ Вышел новый батлл из серии Versus против Slovospb(рас.) Праверана 2017-08-13 г.
  39. ^ Алексей Горбаш Кто такой Гнойный и что нужно о нем знать(рас.) Праверана 2017-08-13 г.
  40. ^ Oxxxymiron вызвал Гнойного на баттл(рас.) Праверана 2017-08-13 г.
  41. ^ Вышел баттл Оксимирона с Гнойным(рас.). EsquireПраверана 2017-08-15 г.
  42. ^ «Я новый Окси»: на что намекает Гнойный?(рас.) Праверана 2017-08-15 г.
  43. ^ Відэа «VERSUS X #SLOVOSPB: Oxxxymiron VS Слава КПСС (Гнойный)» на YouTube
  44. ^ Рэп-баттл Гнойного и Oxxxymiron набрал более 10 миллионов просмотров(рас.). РИА НовостиПраверана 2017-08-15 г.
  45. ^ Dizaster признал победу Оксимирона в баттле и извинился перед россиянками
  46. ^ «Они дали две тысячи и сказали, что ничего не заработали»  Праверана 2017-11-05 г.
  47. ^ «Органайзд крайм»: что Оксимирон рассказал в интервью на радио Эминема Shade45
  48. ^ Oxxxymiron дал интервью DJ VLad, американскому журналисту родом из Киева
  49. ^ Oxxxymiron вывел рэпера Dizaster на сцену во время концерта в Киеве
  50. ^ Oxxxymiron («Нахуй Касту»)(рас.) YouTube. youtube.com. Праверана 2017-03-12 г.
  51. ^ Шым: "Если бы меня было двое, один бы обязательно баттлился"(рас.). Rap.ru. Праверана 2017-03-12 г.
  52. ^ Vagabund: «Без пафоса так же тяжело, как без черного юмора. Для рэпа требуется и то, и другое»(рас.) Interview Россия. interviewrussia.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  53. ^ Рома Жиган Oxxxymiron тоже принял участие в фильме RUSSIAN HIP HOP (BEEF)(рас.) twitter. twitter.com. Праверана 2014-03-04 г.
  54. ^ Событие года — Русский Рэп — Итоги Года(рас.). Hip-Hop.Ru Awards 2011. Праверана 2014-03-04 г.
  55. ^ Программа What’s Up (Oxxxymiron и Schokk)(рас.) YouTube. Rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  56. ^ Oxxxymiron и очередной стеб над Rap.ru.(рас.). yahooeu.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  57. ^ Oxxxymiron Сижу, перечитываю "Двойника" Достоевского...(рас.) twitter. twitter.com. Праверана 2014-03-04 г.
  58. ^ Птаха: Раньше все делали хип-хоп, теперь делают бабки
  59. ^ Rigos, Oxxxymiron «Дежавю»
  60. ^ Птаха недоволен куплетом Oxxxymiron
  61. ^ а б в Oxxxymiron выпустил видеообращение по поводу трека "Imperial". the-flow.ru. Праверана 2016-04-06 г.
  62. ^ «Бабок нет, жизнь – говно, можно писать!»: интервью с ЛСП. rap.ru. Праверана 2015-4-2 г.
  63. ^ «Нам больше не о чем разговаривать»: разбираем конфликт ЛСП и Оксимирона. rap.ru. Праверана 2015-4-2 г.
  64. ^ Porchy, Oxxxymiron и ЛСП — дисс на совместном треке. the-flow.ru. Праверана 2015-4-2 г.
  65. ^ Oxxxymiron сыграет Митру в фильме Empire V (Анонс 2017)
  66. ^ Oxxxymiron сыграет злодея в экранизации Пелевина
  67. ^ Оксимирон сыграет абсолютное зло в фильме по роману Пелевина
  68. ^ Что за фильм по книге Пелевина, в котором снимется Oxxxymiron?
  69. ^ Оксимирон сыграет главного злодея в экранизации «Empire V»
  70. ^ Па мясцовым часе.
  71. ^ KOTD — Oxxxymiron (RUS) vs Dizaster (USA)
  72. ^ Рэпер Oxxxymiron — открытие года GQ. gq.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  73. ^ In Da Awards 2010(рас.). http://indarnb.ru/Праверана 2014-03-04 г.
  74. ^ Альбомы года: русская версия(рас.). Rap.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  75. ^ Hip-hop.ru Awards(рас.). Hip-hop.ru. Праверана 2014-03-04 г.
  76. ^ Hip-Hop.Ru Awards - Результаты Голосования(рас.). Hip-Hop.ru Awards. Праверана 2014-03-04 г.
  77. ^ Лучший альбом — русский рэп(рас.). Hip-Hop.ru Awards 2011. Праверана 2014-03-04 г.
  78. ^ Результаты голосования Hip-Hop.Ru Awards(рас.). Hip-Hop.ru Awards 2012. Праверана 2014-03-04 г.
  79. ^ Результаты Hip-Hop.Ru Awards — русский рэп(рас.). Hip-Hop.ru Awards 2013. Праверана 2014-03-14 г.
  80. ^ The-Flow: Читатели The Flow выбрали лучшего артиста, альбом и трек-2015 / Тексты /. the-flow.ru. Праверана 2016-02-03 г.
  81. ^ Oxxxymiron і «Би-2» перамаглі ў намінацыі «Дуэт» на фэсты «Чартова Дюжина» | Новости | Пятый канал

Відэакрыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]