Перайсьці да зьместу

Юстын Мурашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юстын Мурашка
Дата нараджэньня невядома
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1952
Занятак палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мурашка (неадназначнасьць).

Юсты́н Мура́шка (?, в. Маркаўцы, Вішнеўская воласьць, Вялейскі павет — 1952) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

Да беларускага руху далучыўся ў 1909 годзе. Да 1917 году працаваў ў беларускіх арганізацыя Петраграду. Сябар Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У 1918 годзе ў якасьці прадстаўніка ўваходзіў у склад Рады БНР. Удзельнік Першага ўсебеларускага сходу.

У чэрвені 1919 абраны сакратаром Прэзыдыюму Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра Беларускай вайсковай камісіі. Пасьля 1920 году жыў у Заходняй Беларусі.

У 1928 годзе балатаваўся ў польскі сойм па выбарчым сьпісе «Беларускія сяляне і работнікі» начале зь Янкам Станкевічам.

У лістападзе 1941 году быў бурмістам Ашмянаў, дзе арганізаваў беларускае школьніцтва й адміністрацыю. Пасьля далучэньня Ашмянаў да Летувы, быў бурмістам у Валожыне[1]. На нейкі час быў арыштаваны паліцыяй з даносу польскага падпольля[2]. Пасьля 1944 — зьехаў на Захад.

У 1949 годзе браў удзел у Першым сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі.

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня (пер з польск.). Менск: Логвінаў, 2009. С.274, нататка 627.
  • Юстын Мурашка. (На 30-я ўгодкі сьмерці.) «Беларус», № 305, кастрычнік 1982, с. 3—4. Кастусь Калоша