Юры Гетаўтавіч
Выгляд
Герб «Копач» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | па 1452 |
| Бацькі | Гетаўт[1] |
| Жонка | Ганна |
| Дзеці | Юры |
Юры Гетаўтавіч (? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста браслаўскі (1452).
Яго сын называў сябе «Вішнеўскім вотчыньнікам».
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgius Gottoltowycz (13 ліпеня 1443 году)[2], Juszko Gethowtowicz (23 красавіка 1452 году)[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Гетаўта гербу «Копач». Меў брата Дорга.
У 1443 годзе засьведчыў дакумэнт сьвірскага князя Яна Грыга. У 1452 годзе быў старостам браслаўскім.
Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Юрыя.
24 чэрвеня 1468 і 22 траўня 1478 году яго ўдава разам з сынам зрабілі ахвяраваньне на касьцёл у Крэве[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 235, 236. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 202.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 236.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 236.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4