Копач (герб)

Ко́пач, То́пач — шляхецкі герб, якім карысталіся 62 роды Беларусі, Летувы, Украіны, Польшчы і Расеі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выкарыстанне прынцыпаў блазонаваньня: у чырвоным полі паднятае ўверх ястрабінае або арлінае чорнае крыло з залатой лапай. Каленам яно зьвернутае ў правы бок шчыта. У кляйнодзе — тры страусавыя пёры. Герб гэты выводзяць з Вугоршчыны, адкуль ён перанесены ў Польшчу пры Казімеры III Вялікім або Людовіку I Вугорскім.
Першае згадваньне ў 1404 р., у афіцыйным дакумэнце — 1413 р. у ВКЛ як «Копач» пад час Гарадзельскай уніі з Польшчаю.
Выкарыстоўваюць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бажымоўскія, Байшоўскія, Белашыцкія, Берултоўскія, Бланкенбургі, Быдлоўскія, Вайнэкі, Выстэпы, Галкноўскія, Гальчыноўскія, Галяноўскія, Гедарвохі, Градзіцкія, Градзкія, Гядрохі, Дзядовічы, Дмасінскія, Жэглінскія, Зэгартоўскія, Зэглінскія, Зэрванскія, Іскры, Кагкоўскія, Камянацкія, Капыцінскія, Капычынскія, Карыбскія, Копачы, Крупскія, Крыпскія, Кужэскія, Кужэўскія, Купчынскія, Лісагорскія, Логі, Луўчыцкія, Лысагорскія, Максевічы, Медзыблоцкія, Мрахоўскія, Мядзьведзкія, Навоі, Пжэцескія, Пляндзіцкія, Пяндзіцкія, Рацы, Скідзенскія, Славікі, Срачкоўскія, Старавейскія, Сягроты, Тамковічы, Халкнёўскія, Халкноўскія, Халуковічы, Халчнёўскія, Халчыноўскія, Хвалчнеўскія, Чабелскія, Шашорскія, Шэграды, Шыграды.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лакиер А. Б. «Русская геральдика», 1855, параграф 91, № 252.
- Ks. Kacper Niesiecki. Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L.. — Lwów: 1728.
- Simon Okolski. Orbis Polonus. — Krakow: 1642 Т. 1-3.
- Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. — Kraków: 1584.