Юры Вэла
Юры Вэла | |
мова нешча: Juri Vella; рас.: Юрий Вэлла | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Юры Кылевіч Айвасэда |
Псэўданімы | Юры Вэла |
Нарадзіўся | 12 сакавіка 1948 Вар'ёган, Ханты-Мансійская нацыянальная акруга, РСФСР, СССР |
Памёр | 12 верасьня 2013 Вар'ёган, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга - Югра, Цюменская вобласьць, Расея |
Пахаваны | Вар'ёган |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Паэт, пісьменьнік, аленявод |
Гады творчасьці | 1991-2013 |
Мова | Нешча ненецкая лясная мова), хантыйская, расейская |
Значныя творы | «Весткі з стойбішча» (1991) |
http://www.jurivella.ru/wp/ |
Юры Вэла (на мове нешча: Juri Vella; па-расейску: Юрий Вэлла; сапраўднае імя Юры Кылевіч Айвасэда; 12 сакавіка 1948, Вар'ёган, Ханты-Мансійская нацыянальная акруга, РСФСР, СССР ― 12 верасьня 2013, Вар'ёган, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга - Югра, Цюменская вобласьць, Расейская Фэдэрацыя) ― ненецкі, хантыйскі і расейскі паэт, пісьменьнік, экалягічны актывіст і аленявод.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сяле Вар'ёган Ханты-Мансійска нацыянальнай акругі. Па нацыянальнасьці лясны ненец - нешча[1].
Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве[2].
Зьмяніў шмат прафэсіяў: быў паляўнічым, рыбаком, прыёмнікам рыбы, печніком, зьвераводам, загаднікам Чырвонага чуму, выхавацелем у інтэрнаце, старшынёй сельсавету[3].
Заснаваў у Вар'ёгане этнаграфічны музэй пад адкрытым небам[4].
Таксама ў Югры Юры Вэла быў вядомы як змагар за правы карэнных народаў Поўначы весьці традыцыйную гаспадарку. Ён быў кіраўніком Саюзу аленяводаў-прыватнікаў і неаднаразова выступаў з крытыкай дзейнасьці нафтавых кампаній на радавых угоддзях[5].
Памёр у 65 год 12 верасьня 2013 году ў Вар'ёгане[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў на расейскай, хантыйскай і ненецкай лясной мове (нешча)[7].
Творы Ю. Вэлы публікаваліся ў часопісах "Урал", "Север", "Нева", "Полярная звезда", "Дружба народов" і ў калектыўных зборніках. Юры Вэла - аўтар кнігаў "Весткі з стойбішча" (1991) і "Белыя крыкі" (1996)[8].
У 1997 годзе ў Маскве асобным выданьнем выйшла першая ў гісторыі мастацкая кніга на ненецкай лясной мове - зборнік вершаў Ю. Вэлы[9].
Творы Вэлы перакладзеныя на нямецкую, францускую і эстонскую мовы[10].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Вести из стойбища(1991)
• Белые крики (1996).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чтобы поздравить Юрия Вэлла с юбилеем, нужно пройти обряд очищения души, Государственный интернет-канал «Россия» 2001 - 2016, 01.04.2008, https://web.archive.org/web/20160215011127/http://tyumen.rfn.ru/rnews.html?id=48227
- ^ Iouri VELLA, Triptyques et autres écrits, ADÉFO, 2011, http://adefo.org/po03.html
- ^ Grrrrr: A Collection of Poems about Bears, published by Arctos Press, 2000.
- ^ Erich Kasten; Tjeerd de Graaf. Sustaining Indigenous Knowledge: Learning Tools and Community Initiatives for Preserving Endangered Languages and Local Cultural Heritage. BoD – Books on Demand. p. 137.
- ^ Erich Kasten; Tjeerd de Graaf. Sustaining Indigenous Knowledge: Learning Tools and Community Initiatives for Preserving Endangered Languages and Local Cultural Heritage. BoD – Books on Demand. p. 137.
- ^ Вера Фомина, Умер писатель Юрий Вэлла, Sitv.ru, 13.09.2013, https://sitv.ru/arhiv/news/culture/61063/
- ^ Alexander Vaschenko; Claude Clayton Smith; N. Scott Momaday. The Way of Kinship: An Anthology of Native Siberian Literature. University of Minnesota Press. pp. 78–93.
- ^ Alexander Vaschenko; Claude Clayton Smith; N. Scott Momaday. The Way of Kinship: An Anthology of Native Siberian Literature. University of Minnesota Press. pp. 78–93.
- ^ Grrrrr: A Collection of Poems about Bears, published by Arctos Press, 2000.
- ^ Iouri VELLA, Triptyques et autres écrits, ADÉFO, 2011, http://adefo.org/po03.html