Перайсьці да зьместу

Юнімілк Пружаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЮНІМІЛК Пружаны
Заснаваная 2009
Краіна
Разьмяшчэньне 225133 Берасьцейская вобласьць, Пружаны, вул. Горына-Каляды, 26А
Ключавыя фігуры Віктар Ільін (дырэктар)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя малочная прадукцыя
Лік супрацоўнікаў 185
Матчына кампанія Юнімілк

СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны» — харчовае прадпрыемства ў горадзе Пружаны Берасьцейскай вобласьці, створанае ў 2009 року на базе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Уваходзіць у склад расейскай групы кампаніяў «Danone-Юнимилк».

Дзель расейскага капіталу ў статутным капітале складае 51%, яшчэ 49% мае Пружанскі малочны камбінат.

Выпускае малако і кефір пад брэндам «Прастаквашына». З 31 сьнежня 2009 «Юнімілк Пружаны» ўключанае ў сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Расейскую Фэдэрацыю. 99% выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт[1].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ольга Корелина. (27 верасьня 2010) Почему в кабинете директора «ЮНИМИЛК Пружаны» висят портреты трех президентов? (рас.) Экономика и бизнес. TUT.BYПраверана 14 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]