Danone-Юнимилк
Заснаваная | 2002 |
---|---|
Разьмяшчэньне | Маскоўская вобласьць, Расея |
Ключавыя фігуры | Іў Жак Віктор Лягро (генэральны дырэктар) |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | малочная прадукцыя, дзіцячае харчаваньне |
Абарачэньне | 42,99 млрд рас. руб. (2009, МСФС) |
Лік супрацоўнікаў | 14 тыс. чалавек |
Матчына кампанія | Danone |
Danone-Юнимилк (па-беларуску: Данон-Юнімілк) — расейская харчовая кампанія, адзін зь лідэраў рынку малочных прадуктаў краіны. Кампанія «Юнимилк» аб’ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў у Расеі, Беларусі і Ўкраіне. Утвораная ў 2010 року ў выніку зьліцьця малочных бізнэсаў расейскай кампаніі «Юнимилк» і францускай «Danone». Штаб-кватэра — у Чырванагорскім раёне Маскоўскай вобласьці[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія «Юнимилк» была заснаваная ў 2002 року. Асноўным акцыянэрам «Юнимилку» зьяўлялася кіпрская кампанія Unimilk Holding Cyprus Ltd (UHC).
18 чэрвеня 2010 было абвешчана пра зьліцьцё малочнага бізнэсу францускай кампаніі Danone ў Расеі і «Юнимилку». У лістападзе 2010 року аб’яднаньне малочных бізнэсаў «Юнимилк» і Danone ў Расеі, Беларусі, Казахстане і Ўкраіне было завершанае[2].
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Danone валодае кантрольным пакетам (58 %) кампаніі, былым акцыянэрам «Юнимилку» належыць 42 % акцыяў[3].
Генэральны дырэктар — Іў Лягро.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «Камбінат малочных прадуктаў „Эдельвейс-М“» (Казань)
- ААТ «Малочны камбінат „Саранский“» (Мардовія)
- ААТ «Надежда» (Мардовія)
- Філія «Малочны камбінат „Чебоксарский“»
- Філія «Малочны камбінат „Самаралакто“»
- Філія «Малочны камбінат „Петмол“» (Санкт-Пецярбург)
- ААТ «Кемераўскі малочны завод»
- ААТ «Чанаўскі малочны завод»
- Філія «Малочны завод „Новосибирский“»
- Філія «Малочны камбінат „Милко“»
- Філія «Малочны камбінат „Томский“»
- Філія «Малочны камбінат „Пермский“»
- Філія «Малочны камбінат „Шадринский“»
- Філія «Малочны камбінат „Ялуторовский“»
- ААТ «ГМЗ» (Ніжні Тагіл)
- ЗАТ «Первая молочная компания» (Екацерынбург)
- ААТ «Весьегонскі масласырзавод»
- ААТ «Старицкий сыр»
- Філія «Малочны камбінат „Тверской“»
- Філія «Малочны камбінат „Орловский“»
- Філія «Малочны камбінат „Смоленский“»
- Філія «Малочны камбінат „Владимирский“»
- Філія «Малочны камбінат „Костромской“»
- Філія «Малочны камбінат „Липецкий“»
- ТАА «Ставровский молочный завод»
- ААТ «Рязанская молочная компания»
- ЗАТ «Завод детских мясных консервов „Тихорецкий“»
- Філія «Малочны камбінат „Волгоградский“»
- Філія «Малочны камбінат „Лабинский“»
- АП «Ростов-на-Дону»
- АП «Краснодар»
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- СААТ «Юнімілк Пружаны»
- СААТ «Юнімілк Шклоў»
Украіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ААТ «Галактон»
- «Крэменчускі ГМЗ»
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя гандлёвыя маркі кампаніі: «Простоквашино», «Био Баланс», «Летний День», «Петмол», «Актуаль», «Для всей семьи», «Смешарики», «Disney», «Тёма».
Колькасьць пэрсаналу — 14 тыс. чалавек. Аб’ём продажаў у 2009 року склаў 1,27 млн т.[4][5].
Выручка кампаніі ў 2009 паводле МСФС склала 42,99 млрд руб., EBITDA — 4,695 млрд руб., рэнтабэльнасьць паводле EBITDA — 10,9 %[6].
У Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сумеснае прадпрыемства «Юнімілк Пружаны» было створанае ў 2009 року на базе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Доля расейскае кампаніі «Юнимилк» склала 51%, малочнага камбінату — 49%. 99% выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт. З 31 сьнежня 2009 СП «Юнимилк Пружаны» ўключанае ў сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Расейскую Фэдэрацыю.
Малочная прадукцыя выпускаецца пад брэндам «Простоквашино». На прадпрыемстве працуе 185 чалавек[7].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Контакты (рас.). Юнимилк. Праверана 5 ліпеня 2012 г.
- ^ Ирина Скрынник. Молоко разлили на троих // Ведомости. — 21 красавіка 2011. — № 71 (2837).
- ^ «Danone-Юнимилк» хочет инвестировать в России $700 млн // Ведомости. — 26 сакавіка 2012.
- ^ Елена Горелова. Ставка на кота // Ведомости. — 22 траўня 2008. — № 92 (2114).
- ^ Елена Богданова, Петр Пинтусов. В сети нашлись пустые полки // Ведомости. — 24 верасьня 2007. — № 179 (1953).
- ^ Анфиса Воронина. «Молочная тема очень перегрета», — Андрей Бесхмельницкий, генеральный директор «Юнимилка» // Ведомости. — 13 траўня 2010. — № 85 (2603).
- ^ «Прастаквашына» з лугоў Белавежжа. «Звязда». Праверана 5 ліпеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)