Перайсьці да зьместу

Danone-Юнимилк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юнімілк»)
Danone-Юнимилк
Заснаваная 2002
Разьмяшчэньне Маскоўская вобласьць, Расея
Ключавыя фігуры Іў Жак Віктор Лягро (генэральны дырэктар)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя малочная прадукцыя, дзіцячае харчаваньне
Абарачэньне 42,99 млрд рас. руб. (2009, МСФС)
Лік супрацоўнікаў 14 тыс. чалавек
Матчына кампанія Danone

Danone-Юнимилк (па-беларуску: Данон-Юнімілк) — расейская харчовая кампанія, адзін зь лідэраў рынку малочных прадуктаў краіны. Кампанія «Юнимилк» аб’ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў у Расеі, Беларусі і Ўкраіне. Утвораная ў 2010 року ў выніку зьліцьця малочных бізнэсаў расейскай кампаніі «Юнимилк» і францускай «Danone». Штаб-кватэра — у Чырванагорскім раёне Маскоўскай вобласьці[1].

Кампанія «Юнимилк» была заснаваная ў 2002 року. Асноўным акцыянэрам «Юнимилку» зьяўлялася кіпрская кампанія Unimilk Holding Cyprus Ltd (UHC).

18 чэрвеня 2010 было абвешчана пра зьліцьцё малочнага бізнэсу францускай кампаніі Danone ў Расеі і «Юнимилку». У лістападзе 2010 року аб’яднаньне малочных бізнэсаў «Юнимилк» і Danone ў Расеі, Беларусі, Казахстане і Ўкраіне было завершанае[2].

Danone валодае кантрольным пакетам (58 %) кампаніі, былым акцыянэрам «Юнимилку» належыць 42 % акцыяў[3].

Генэральны дырэктар — Іў Лягро.

  • ЗАТ «Камбінат малочных прадуктаў „Эдельвейс-М“» (Казань)
  • ААТ «Малочны камбінат „Саранский“» (Мардовія)
  • ААТ «Надежда» (Мардовія)
  • Філія «Малочны камбінат „Чебоксарский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Самаралакто“»
  • Філія «Малочны камбінат „Петмол“» (Санкт-Пецярбург)
  • ААТ «Кемераўскі малочны завод»
  • ААТ «Чанаўскі малочны завод»
  • Філія «Малочны завод „Новосибирский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Милко“»
  • Філія «Малочны камбінат „Томский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Пермский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Шадринский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Ялуторовский“»
  • ААТ «ГМЗ» (Ніжні Тагіл)
  • ЗАТ «Первая молочная компания» (Екацерынбург)
  • ААТ «Весьегонскі масласырзавод»
  • ААТ «Старицкий сыр»
  • Філія «Малочны камбінат „Тверской“»
  • Філія «Малочны камбінат „Орловский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Смоленский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Владимирский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Костромской“»
  • Філія «Малочны камбінат „Липецкий“»
  • ТАА «Ставровский молочный завод»
  • ААТ «Рязанская молочная компания»
  • ЗАТ «Завод детских мясных консервов „Тихорецкий“»
  • Філія «Малочны камбінат „Волгоградский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Лабинский“»
  • АП «Ростов-на-Дону»
  • АП «Краснодар»
  • СААТ «Юнімілк Пружаны»
  • СААТ «Юнімілк Шклоў»
  • ААТ «Галактон»
  • «Крэменчускі ГМЗ»

Асноўныя гандлёвыя маркі кампаніі: «Простоквашино», «Био Баланс», «Летний День», «Петмол», «Актуаль», «Для всей семьи», «Смешарики», «Disney», «Тёма».

Колькасьць пэрсаналу — 14 тыс. чалавек. Аб’ём продажаў у 2009 року склаў 1,27 млн т.[4][5].

Выручка кампаніі ў 2009 паводле МСФС склала 42,99 млрд руб., EBITDA — 4,695 млрд руб., рэнтабэльнасьць паводле EBITDA — 10,9 %[6].

Сумеснае прадпрыемства «Юнімілк Пружаны» было створанае ў 2009 року на базе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Доля расейскае кампаніі «Юнимилк» склала 51%, малочнага камбінату — 49%. 99% выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт. З 31 сьнежня 2009 СП «Юнимилк Пружаны» ўключанае ў сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Расейскую Фэдэрацыю.

Малочная прадукцыя выпускаецца пад брэндам «Простоквашино». На прадпрыемстве працуе 185 чалавек[7].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Контакты (рас.). Юнимилк. Праверана 5 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Ирина Скрынник. Молоко разлили на троих // Ведомости. — 21 красавіка 2011. — № 71 (2837).
  3. ^ «Danone-Юнимилк» хочет инвестировать в России $700 млн // Ведомости. — 26 сакавіка 2012.
  4. ^ Елена Горелова. Ставка на кота // Ведомости. — 22 траўня 2008. — № 92 (2114).
  5. ^ Елена Богданова, Петр Пинтусов. В сети нашлись пустые полки // Ведомости. — 24 верасьня 2007. — № 179 (1953).
  6. ^ Анфиса Воронина. «Молочная тема очень перегрета», — Андрей Бесхмельницкий, генеральный директор «Юнимилка» // Ведомости. — 13 траўня 2010. — № 85 (2603).
  7. ^ «Прастаквашына» з лугоў Белавежжа. «Звязда». Праверана 5 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]