Юлія Саніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Саніна
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1990(1990-10-11) (33 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, кампазытарка, акторка
Жанры альтэрнатыўны рок
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты голас[d] і фартэпіяна

Юлія Саніна (сапраўднае імя Юлія Аляксандраўна Галавань па-ўкраінску: Ю́лія Олекса́ндрівна Голова́нь; нар. 11 кастрычніка 1990, Кіеў, УССР) — украінская сьпявачка, аўтар песень, фронтвумэн украінскага гурту The Hardkiss.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юлія Галавань нарадзілася 11 кастрычніка 1990 году ў Кіеве ў сям’і музыкантаў. У трохгадовым узросьце ўпершыню прасьпявала на сцэне ў суправаджэньні ансамбля, якім кіраваў яе бацька. Потым выступала з песьнямі розных стыляў у дзіцячых шоу-гуртах. Выступала сольна і ў складзе джазавага гурту.

У 2005 годзе Юлія скончыла дзіцячую музычную школу джазавага і эстраднага майстэрства, затым паступіла ў інстытут філялёгіі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (які скончыла ў чэрвені 2013 году з дыплёмам магістра па спэцыяльнасьці "фальклярыстыка")[1]. Падчас вучобы ў інстытуце таксама захаплялася журналістыкай.

З 2006 па 2008 год — салістка гурту Sister Siren.

У верасьні 2011 году разам з музычным прадусарам Валерыем Бэбка стварыла поп-дуэт Val & Sanina. Было запісана пробнае відэа і некалькі песень, у тым ліку «Любовь настала» (словы Робэрта Раждзественскага, музыка Райманда Паўлсу)[2].

Неўзабаве гурт зьмяніў імідж і назву, музыкі дадалі «цяжару» ў гучаньні і сталі сьпяваць на ангельскай мове — так нарадзіўся гурт The Hardkiss. Валерый і Юлія самастойна пішуць музыку і тэксты. Той жа восеньню гурт выпусьціў некалькі песень і зьняў дэбютны відэакліп на песьню Babylon. У канцы кастрычніка 2011 году The Hardkiss выступілі на разагрэве ў брытанскага гурту Hurts. Да канца 2011 году гурт выпусьціў яшчэ адзін кліп пад назвай Dance with me, які атрымаў ратацыю на вядучых украінскіх музычных каналах.

Ужо ў лютым 2012 The Hardkiss падпісаў кантракт з лэйблам Sony BMG. Калектыў хутка здабыў папулярнасьць і шэраг узнагарод ва Украіне і за мяжой.

У сьнежні 2014 году Юлія пачала публікаваць на сайце YouTube відэаблёгі пра сваё жыцьцё і закулісную працу гурту The Hardkiss.

У 2016 годзе стала членам журы і настаўнікам сёмага сэзону «X-Фактар» на тэлеканале СТБ. Яе падапечныя з гурту Detach сталі супэрфіналістамі.

Саніна на фэстывалі MRPL City 2017 год.

Агучыла Смурфэту ва ўкраінскім дубляжы мультфільма Смурфы: закінутая вёска[3] і каралеву рок-музыкі Барбі ва ўкраінскім дубляжы мультфільма «Тролі: Сусветны тур».

12 сьнежня 2019 году выйшаў сумесны трэк Юліі Санінай і Ціны Караль «Вільна». Песьня стала афіцыйным саўндтрэкам фільму «Віддана»[4].

Увосень 2020 году прыняла ўдзел у праекце «Танцы з зоркамі» у пары з Дзьмітрыем Жуком, яны занялі другое месца.

У 2020 прыняла ўдзел у шоў «Маскарад» на тэлеканале 1+1 у вобразе Дракошы.

У 2020 і 2021 годзе ўвайшла ў сьпіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны па вэрсыі часопісу «Фокус».

У 2021 годзе Юлія Саніна стала амбасадарам брэндаў Danone і Vodafone.

5 ліпеня 2021 году Юлія Саніна разам з Цінай Караль выканалі песьню «Вільна» на музычным фэстывалі Atlas Weekend.

12 красавіка 2022 году ўкраінскія сьпявачкі Юлія Саніна, Ціна Караль, Dorofeeva, Кацярына Паўленка (Go A), сумесна выканалі песьні «Вільна» і «Червона Каліна», а гэтак жа Юлія выканала фрагмэнт кампазыцыі «Коханці» падчас перапынку дабрачыннага футбольнага матчу «Match For Peace» у падтрымку Ўкраіны паміж Дынама (Кіеў) і Легія (Варшава) на стадыёне «Легіі»[5].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юлія замужам за Валерыем Бэбка, крэатыўным прадусарам і гітарыстам гурту The Hardkiss. Свае адносіны пара хавала на працягу 5 гадоў (з 2009 году). Праз паўгода з дня знаёмства Валерый Бэбка зрабіў Юліі прапанову, але затым яшчэ паўтара года яна праходзіла ў нявестах. Вясельле было аформлена ва ўкраінскім аўтэнтычным стылі.

21 лістапада 2015 году ў пары нарадзіўся сын Данііл.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дыплямант фэстывалю «Чарнаморскія гульні 1999»
  • Пераможца тэлевізійнага конкурсу «Крок да зірок 2001»
  • Ляўрэат фэстывалю «Хрыстос у маім сэрцы»
  • Ляўрэат ІІ прэміі Міжнароднага фэстывалю «Сьвет маладых 2001» (Будапешт)
  • Ляўрэат фэстывалю «Рытмы джаза»
  • Ляўрэат І прэміі Міжнароднага дзіцячага фэстывалю «Славянскі базарчык 2002»
  • Дыплямант дзіцячага джазавага фэстывалю ім. Уцёсава (Адэса, 2004)
  • Ляўрэат дзіцячага джазавага фэстывалю «Атлант М» (2003, 2004)
  • Фіналіст тэлевізійнага конкурсу «Хачу быць зоркай» (2006)

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Над іміджам гурту, і ў першую чаргу самой Юліі, працуюць стылісты Слава Чайка і Віталь Дацук, таксама гурт супрацоўнічае з маладымі дызайнэрамі (Ivanova, Bekh, Надзя Дзяк, Anouki Bicholla і інш.)[6]. Юлія Саніна захапляецца творчасьцю дызайнэраў Alexander MC Queen, Vivienne Westwood, Gareth Pugh, а штодзённа апранаецца ў вопратку марак Diesel, H&M, Topshop[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]