Юзэф Міхал Іваноўскі
Выгляд
Герб «Рагаля» зьменены | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Іваноўскія гербу Рагаля зьменены |
Бацькі | Уладзіслаў Іваноўскі[d] |
Жонка | Марыяна князёўна Жыжемская |
Дзеці | Ігнаці Станіслаў Сьцяпан |
Юзэф Міхал Іваноўскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ротмістар, гараднічы і староста менскі ў 1746—1758, пасол на сойм ў 1735 годзе. Паводле гэрбара Урускага Юзэф-Міхал валодаў маёнткамі Чаркасы (Czerkasy), Прылукі (Przytułek) й Куркі (Kurki).
З роду Іваноўскіх гербу «Рагаля» зьменены. Юзэф Міхал Іваноўскі ажаніўся зь княжной Марыянаю Жыжэмскаю ў 1729 годзе й меў сыноў: Ігнація, Станіслава, судзьдзю земскага новагародзкага ў 1778 г., а паводле довадаў, складзеных у герольдыі Царcтва Польскага, і Сьцяпана (Szczepan), ў якога ад Антаніны Раманавічны быў сын Міхал, войт гміны Кукава ў павеце аўгустоўскім, зацьверджаны ў Царcтве ў 1849 г. разам з сынамі: Віктарам, Стэфанам і Янам, народжанымі ад Дароты Астроўскай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931