Перайсьці да зьместу

Ігнаці Іваноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнаці Іваноўскі

Герб «Рагаля» зьменены
Асабістыя зьвесткі
Род Іваноўскія гербу Рагаля зьменены
Бацькі Юзэф Міхал Іваноўскі
Марыяна князёўна Жыжэмская
Жонка Тэафілія з Ільлінічаў
Тэрэза Цеханавецкая гербу «Дамброва»

Ігнаці Іваноўскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі ў 1762—1778 гадах, пасол на сойм ў 1762 годзе, уладар Чаркасаў (Czerkasy) і Заблоці (Zabłoć). З роду Іваноўскіх гербу «Рагаля» зьменены, сын Юзэфа Міхала й Марыяны князёўны Жыжэмскай.

Ігнаці Іваноўскі ажаніўся з Тэрэзай, дачкой Марціна Цеханавецкага гербу «Дамброва», войскага мсьціслаўскага, і Евы Сухадольскай, падкаморжанкі мсьціслаўскай. Не зусім зразумела, ці то была Тэрэза першай, ці то другой (пасьля Тэафіліі з Ільлінічаў) жонкай Ігнація, што больш верагодна.

  • Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej, Warszawa, 1904—1931.
  • Dumin S., Rachuba A. Sikorska-Kulesza J. Сіеhanowieccy herbu Dąbrowa, DiG, 1997, ISBN 83-85490-83-3
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908