Юзэф Можы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Юзэф Можы (10 жніўня 1921, вёска Лопуш, Бельск-Падляскі павет Беластоцкага ваяводзтва — 16 кастрычніка 2011, Познань) — польскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1962).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1955). Да 1991 працаваў ва ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Вывучае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Расеі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічная крыза ў Летуве і Беларусі ў другой палове XVII ст.», якая выйшла ў 1965. У дасьледаваньні на падставе шматлікіх крыніцаў зрабіў выснову пра значнае скарачэньне насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў праз баявыя дзеяньні, голад, пошасьці, вывад у палон, уцёкі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзіяў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.