Перайсьці да зьместу

Юзаф Эмануэль Працлаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзаф Эмануэль Працлаўскі
Józef Emmanuel Przecławski
Гляўбіч
Гляўбіч
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы E. G.; J. Em.; herbu G.; Mikros; Ципринус
Нарадзіўся (1799) ці 19 сьнежня 1800
Ружаны, Слонімскі павет Літоўскай губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр 10 сьнежня 1879
Цьвер, Расейская імпэрыя
Род Працлаўскія
Бацькі Антон Працлаўскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, публіцыст, мэмуарыст, выдавец
Гады творчасьці 1829—1879
Мовы польская, расейская
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
3-й ступені

Юзаф Эмануэль Працлаўскі (Восіп Антонавіч Пржэцлаўскі) (па-польску: Józef Emmanuel Przecławski; 1799 ці 19 сьнежня 1800, Ружаны Слонімскага павету Літоўскай губэрні10 сьнежня 1879, Цьвер) — журналіст, дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, польска-расейскі публіцыст, мэмуарыст, выдавец штотыднёвіка «Tygodnik Petersburski», цэнзар, сябра Рады Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі па справах кнігадрукаваньня. Сябра Адама Міцкевіча.

Нарадзіўся 19 сьнежня 1800 году (паводле іншай інфармацыі — у 1799 годзе) ў Ружанах Слонімскага павету тагачаснай Літоўскай губэрні (цяпер — Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці) ў сям’і старажытнага шляхецкага роду гербу «Гляўбіч».

У 1815—1817 гадах навучаўся на фізыка-матэматычным аддзяленьні Віленскага ўнівэрсытэту, слухаў лекцыі разам з паэтам Адамам Міцкевічам. У 19 гадоў скончыў унівэрсытэт з ступеньню кандыдата філязофіі і ў 1818 годзе паступіў на пасаду сакратара пры Слонімскім павятовым маршалку шляхты. Праслужыў на гэтай пасадзе больш за тры з паловай гады і ў 1822 падаў у адстаўку. Належаў да масонскай ложы.

Зь лютага 1824 году служыў у Санкт-Пецярбургу ў канцылярыі Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі. Выконваў абавязкі дзяжурнага па ўваходнай карэспандэнцыі пры кіраўніку міністэрствам В. Ланскім, даўнім знаёмым яго бацькі Антона Працлаўскага, калі Ланской быў Гарадзенскім губэрнатарам у 1803—1813 гадах.

У 1829 годзе пакінуў службу і перайшоў «на ўласнае ўтрыманьне» (гэта значыць бяз жалаваньня) у камісію па пабудове Ісакіеўскага сабора пад кіраўніцтвам Ланскога. Тады ж атрымаў дазвол выдаваць у Санкт-Пецярбургу газэту на польскай мове «Tygodnik Petersburski».

У 1833 годзе на просьбу М. Сьперанскага быў пераведзены ў Камісію для рэвізіі і складаньня законаў Царства Польскага і неўзабаве атрымаў пасаду «галоўнага перакладчыка расейскай мовы». З 1839 (1840) году зьяўляўся кіраўніком канцылярыі гэтай камісіі да яе ліквідацыі ў 1863 годзе.

Восіп Працлаўскі даслужыўся да чыну стацкага дарадцы (1841), у 1847 годзе стаў правадзейным стацкім дарадцам, а з 1858 году ён быў таемным дарадцам.

З 1853 году таксама зьяўляўся сябрам Галоўнага ўпраўленьня цэнзуры ад Царства Польскага. у 1860—1865 гадах быў сябрам Рады Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі.

Юзаф Працлаўскі таксама ўваходзіў у склад Віленскай археалягічнай камісіі.

З пачатку 1820-х гадоў зьмяшчаў вершы на польскай мове ў віленскай газеце «Tygodnik Wileński». У духу польска-расейскага прымірэньня з 1829 году да 1858 году выдаваў у Санкт-Пецярбургу газэту на польскай мове «Tygodnik Petersburski».

  • Иосафат Огрызко и его польская газета «Слово», замечания на статью г. Берга в «Русском Арх.» 1870 г. — Русский архив. 1872, с. 1031—1055.
  • Ещё о польском катехизисе. — Санкт-Петербургские ведомости. 1872, № 294.
  • Несколько слов по поводу «ответа» г. Берга на мои замечания на его записки о польских заговорах и восстаниях. — Русский архив. 1872, с. 1553—1576.
  • Калейдоскоп воспоминаний Ципринуса. 1811—1871 гг. Николай Николаевич Новосильцев. — Русский архив. 1872, кн. 3, с. 1075—1769.
  • Калейдоскоп воспоминаний Ципринуса. 1811—1871 гг. Адам Мицкевич — Русский архив. 1872, с. 1887—1954.
  • Маршалок Пусловский — Русский архив. 1872, с. 2269—2314.
  • 1811 и 1812 гг. — Русская старина. 1872, т. V, № 4, с. 683—685.
  • Воспоминания, очерки петербургской жизни 1818—1832 гг. — Русская старина. 1874, т. XI, № 11, с. 451 и сл., № 12, с. 665 и сл. и 1890, т. LXVI.
  • Калейдоскоп воспоминаний Ципринуса. Вып. 1. Москва, 1874.
  • Александр Семенович Шишков в 1824—1828 гг. — Русская старина. 1875, т XIII, № 7, с. 383 и сл.
  • Статс-Секретарь Игнатий Туркулл — Русская старина. 1875, т. XIV, № 9, с. 131 и сл.
  • Цензура в России в 1830 — 1835 гг. — Русская старина. 1875, № 12, с. 684 и сл.
  • Беглые очерки — П. А. Муханов. — Русская старина. 1876, т. XVI, с. 545 и сл.; 1883 г., т. XXXIX, август, с. 377—406; сентябрь, с. 475—532.
  • Князь Ксаверий Друцкой-Любецкой. — Русская старина. 1878, т. XXI, с. 625 и сл., т. XXII, с. 67 и сл.
  • Фаддей Венедиктович Булгарин. — Русский сборник. 1877. Т. 2, ч. 1—2.
  • О. А. Пржецлавский. Воспоминания // Поляки в Петербурге в первой половине XIX век / Сост., предисл., подгот. текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и коммент. А. И. Федуты. — Москва: Новое литературное обозрение, 2010. — С. 29—475. — 912 с. — (Россия в мемуарах). — 1000 экз. — ISBN 978-5-86793-816-1.