Перайсьці да зьместу

Юзэф Можы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юзаф Можы»)
Юзэф Можы
па-польску: Józef Morzy
Дата нараджэньня 10 жніўня 1921(1921-08-10)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 кастрычніка 2011(2011-10-16)[1] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак дацэнт, гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя[2]
Месца працы
Сябра ў Таварыства польска-савецкай дружбы[d]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Генрык Лаўмянскі[d]
Дзеці Tadeusz Morzy[d]

Ю́зэф Мо́жы (10 жніўня 1921, вёска Лопуш, Бельск-Падляскі павет Беластоцкага ваяводзтва — 16 кастрычніка 2011, Познань) — польскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1962).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1955). Да 1991 працаваў ва ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Вывучае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Расеі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічная крыза ў Летуве і Беларусі ў другой палове XVII ст.», якая выйшла ў 1965. У дасьледаваньні на падставе шматлікіх крыніцаў зрабіў выснову пра значнае скарачэньне насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў праз баявыя дзеяньні, голад, пошасьці, вывад у палон, уцёкі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзіяў.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  1. ^ а б WorldCat Entities (анг.)OCLC, Inc., 2022.
  2. ^ Morzy, Józef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі