Перайсьці да зьместу

Эмілі Дэшанэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмілі Дэшанэль
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1976(1976-10-11)[1][2] (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, кінаакторка, тэлеактор, кінапрадусарка, тэлепрадусар
Бацька Калеб Дэшанэль[d]
Маці Мэры Джо Дэшанэль[d]
IMDb ID nm0221043

Эмілі Эрын Дэшанэль (па-ангельску: Emily Erin Deschanel; 11 кастрычніка 1976 году) — амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Найбольш вядомая роляй доктаркі Тэмпэранс Брэнан ў крымінальным сэрыяле «Косткі», які выходзіў на тэлеэкраны з 2005 па 2017 гады.

Нарадзілася ў сям’і кінапрадусара Калеба Дэшанэля і акторкі Мэры Джо Дэшанэль. Ейная малодшая сястра Зоі таксама зьяўляецца акторкай. Эмілі скончыла Бостанскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «тэатральнае мастацтва», атрымаўшы ступень бакаляўра[3]. У 2005 годзе Дэшанэль пачала здымацца ў ролі доктара Тэрэнс Брэнан разам з Дэйвідам Барэанасам, які выконваў ролю агента ФБР Сылі Бута, у крымінальным сэрыяле «Косткі» кампаніі Fox. Было створана 12 сэзонаў тэлесэрыялу, а здымкі праходзілі з 13 верасьня 2005 году па 28 сакавіка 2017 году. Пачынаючы з трэцяга сэзону, Дэшанэль і Барэанас працавалі яшчэ і ў якасьці са-прадусараў сэрыялу, а з чацьвёртага сэзону сталіся паўнавартаснымі прадусарамі.

  1. ^ Emily Deschanel // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ Emily Deschanel // GeneaStar
  3. ^ Emily Deschanel. TV.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмілі Дэшанэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў