Косткі (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Косткі
Bones
Bones Series.png
Жанр дэтэктыўны сэрыял
Прадусар Гарт Гансан
У ролях
Колькасьць сэзонаў 12
Колькасьць сэрыяў 246
Краіна ЗША
Тэлеканал Fox
Мова ангельская
Афіцыйны сайт
Профіль на IMDb

Косткі (па-ангельску: Bones) — амэрыканскі крымінальны камэдыйны драматычны тэлесэрыял, які стварыў Гарт Гансан на замову тэлеканалу Fox. Прэм’ера адбылася 13 верасьня 2005 году, а апошняя сэрыя выйшла 28 сакавіка 2017 году, такім чынам за 12 сэзонаў было створана 246 сэрыяў. Стужка заснаваная на судовай антрапалёгіі і крымінальнай археалёгіі, а кожная сэрыя засяроджваецца на матэрыялах справаў ФБР, якія датычацца загадак чалавечых парэшткаў, якія прадастаўляе спэцыяльны агентам ФБР Сылі Бута (Дэйвід Барэанас) судоваму антраполягу доктару Тэмпэранс «Косткі» Брэнан (Эмілі Дэшанэль). Сэрыял акрамя таго раскрывае асабістае жыцьцё герояў. Сэрыял заснаваны ў адвольнай інтэрпрэтацыі на жыцьці і раманах антраполяга-крыміналіста Кэці Райкс[1], якая таксама ўдзельнічала ў падтрыхтоўцы сэрыялу. Галоўны пэрсанаж, Тэмпэранс Брэнан, названая ў гонар галоўнага героя сэрыі раманаў Кэці Райкс. Цікава, што паводле сюжэту сэрыялу доктар Брэнан піша пасьпяховы раман, дзе галоўным героем выступае антраполяг-крыміналіст Кэці Райкс.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Goldman, Eric (May 31, 2007). «Digging Up Secrets With the Cast of Bones». IGN.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]