Эмільяна Альфара
Эмільяна Альфара | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1988 (31 год) Трэйнта і Трэс, Уругвай | |
Рост | 173 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бурырам Юнайтэд | |
Нумар | 33 | |
Моладзевыя клюбы | ||
—2004 2005 |
Уракан Лівэрпуль | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2011 2010 2012—2015 2012—2013 2014—2015 2016— |
Лівэрпуль → Сан Лярэнца Ляцыё → Аль Васль → Лівэрпуль Бурырам Юнайтэд |
107 (41) 18 (2) 8 (0) 24 (17) 27 (21) 0 (0) |
Зборныя | ||
2005 2007 2011— |
Уругвай-17 Уругвай-20 Уругвай |
9 (1) 2 (0) 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эмілья́на Альфа́ра Таска́на (па-гішпанску: Emiliano Alfaro Toscano; нарадзіўя 28 красавіка 1988 году, Трэйнта і Трэс) — уругвайскі футбольны форвард, гулец клюбу «Бурырам Юнайтэд».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 18-гадовым узросьце Альфара пачаў прафэсійную кар’еру ў клюбе «Лівэрпуль» (Мантэвідэо). Зь цягам часу Альфара стаў сталым страйкерам клюбу. Найлепшым ягоным сэзонам у «Лівэрпулі» стаў 2009—2010, у якім ён забіў 13 галоў у 15 матчах.
Пасьля гэтакага посьпеху яго ўзяў у арэнду аргентынскі клюб «Сан Лярэнца дэ Альмагра»[1]. Аднак за год у Аргентыне Эмільяна здолеў забіць толькі двойчы. У 2001 вярнуўшыся ў «Лівэрпуль», Альфара працягнуў стала забіваць галы. Пасьля гэтага яго запрасіў у нацыянальную зборную трэнэр Оскар Табарэс.
Зацікавіліся пасьпяховым гульцом і эўрапейскія клюбы, і 12 студзеня 2012 Альфара перайшоў у клюб італьянскай сэрыі A «Ляцыё» за 3 мільёны эўра. Там ня здолеў адзначыцца ніводным голам у 8 матчах і быў аддадзены ў арэнду эмірацкаму клюбу «Аль Васль».
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абараняў колеры зборнай на Чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 2005 году да 17 гадоў у Вэнэсуэле, а таксама ў тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў гэтай жа ўзроставай групе.
У 2007 року гуляў за зборную Ўругваю да 20 гадоў на Чэмпіянаце сьвету ў Канадзе.
7 лістапада 2011 быў уключаны ў склад дарослай зборнай на адборачны матч да ЧС-2014 супраць зборнай Чылі[2], аднак на полі не зьявіўся. Ягоны дэбют адбыўся пазьней, 15 лістапада 2011, у Рыме ў матчы са зборнай Італіі, у якім ён выйшаў на замену на 83 хвіліне.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Emiliano Alfaro a San Lorenzo(гішп.) // FIFA, 6 студзеня 2010 г. Праверана 6 студзеня 2010 г.
- ^ Emiliano Alfaro y Diego Rodriguez fueron citados a la selección de Uruguay(гішп.) // Qualification for Brazil, 7 лістапада 2011 г. Праверана 7 лістапада 2011 г.