Эмацыйнае выгараньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эмацыйнае выгараньне
Спэцыяльнасьць псыхатэрапія
Сымптомы страта разуменьня і спагады да людзей, якім даводзіцца дапамагаць паводле працоўных абавязкаў
Прычыны працагалізм, празьмерны абсяг і аднастайнасьць працы, ненармаваны расклад працы, адсутнасьць належнага ўзнагароджаньня і часу на адпачынак
Сходныя станы астэнія
Прафіляктыка адмова ад працы па-за службовай інструкцыяй, заняткі цялеснымі практыкаваньнямі, расслабляльны адпачынак, плянаваньне дня
Лячэньне усталяваньне раўнавагі між высілкамі на працу і атрыманьнем узнагароды

Эмацыйнае выгараньне — страта большасьці цялесна-пачуцьцёвай сілы ў выніку вымушанага знаходжаньня ў пачуцьцёва нагружаных абставінах падчас выкананьня працоўных абавязкаў.

Пераадольваецца праз пазьбяганьне стрэсу і ўсталяваньне раўнавагі між выдаткамі на працу і атрыманьнем узнагароды. Найчасьцей сустракаецца сярод лекараў, кіраўнікоў і настаўнікаў. У 1974 г. амэрыканскі псыхоляг Гэрбэрт Фрудэнбэргэр упершыню апісаў прафэсійнае выгараньне.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню душэўнага выгараньня спрыяюць адмова ад працы па-за службовай інструкцыяй, заняткі цялеснымі практыкаваньнямі, станоўчыя адчуваньні ад сустрэчы зь сябрамі, расслабляльны адпачынак, плянаваньне дня, уменьне адасаблівацца ад непрыемных людзей і разьвіцьцё творчых задаткаў[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схільнасьць да эмацыйнага выгараньня выклікаюць працагалізм, скіраванасьць на дасканалы вынік, жаданьне ўсё кантраляваць, чаканьне дасканаласьці ад працы і жыцьця, празьмерны абсяг і аднастайнасьць працы, ненармаваны расклад працы, зьвесткавая перагрузка, міжасабовыя сутыкненьні, адсутнасьць належнага душэўна-рэчыўнага ўзнагароджаньня і часу на адпачынак, высокая канкурэнцыя і пастаянная крытыка[1].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмацыйнае выгараньне выяўляецца праз саманезадаволенасьць і незадаволенасьць працай, страту разуменьня і спагады да людзей, якім даводзіцца дапамагаць паводле працоўных абавязкаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Няма сіл працаваць // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2017. — № 183 (27298). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]