Перайсьці да зьместу

Эл Казоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эл Казоўскі
Імя пры нараджэньні Алена Казлоўская
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1948
Месца нараджэньня Ленінград
Дата сьмерці 21 ліпеня 2008 (60 гадоў)
Месца сьмерці Будапэшт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак артыст, маляр, сцэнічны артыст, паэт, графік
Навуковая сфэра вугорская літаратура[d][1] і выяўленчае мастацтва[1]
Плынь трансавангард
Узнагароды

Эл Казоўскі (па-вугорску: El Kazovsky, 13 ліпеня 1948, Ленінград — 21 ліпеня 2008, Будапэшт) — вугорскі мастак расейскага паходжаньня.

Эл нарадзіўся ў Ленінградзе як Алена Казлоўская. У 1965 годзе зьехаў у Вугоршчыну і пасяліўся ў Будапэшце, дзе пачаў вучыцца ў Акадэміі мастацтва. Яго настаўнікамі былі Дзёрдзь Кадар ды Ігнат Кокаш.

Пасьля заканчэньня навукі Эл пачаў кар’еру мастака і таксама працэдуры па зьмене плоці. Пасьля Эл адкрыта прызнаў сябе транссэксуалам, ды праводзіў дыскусіі на тую тэму.

Галоўным стылем Эла быў трансавангард, адзін з мастацкіх стыляў, народжаных у Вугоршчыне. Вобразы Казоўскага былі перапоўненымі міталягічнымі пасыламі, а таксама іншымі формамі алегорыі. Акрамя працы мастака Казоўскі быў авангардным артыстам, зьвязаным з артыстычнай багемай Будапэшту.

  • Стыпэндыя Gyula Derkovitsa — 1980
  • Узнагарода Mihalya Munkacsya — 1989
  • Узнагарода Kossutha — 2002
  • Achille Bonito Oliva, Dwight Gast, Gwen Jones : The Italian Transavantgarde, Giancarlo Politi, Mailand (1992), ISBN 88-7816-038-5
  • Forgács Éva: El Kazovszkij : (monográfia). Budapest : Új Művészet Alapítvány, 1996. 42 p. 32 t. ill. ISBN 9637792171
  • El Kazovszkij: Katalógus. (Hungarian and English. Az Emeletes kiállítások című 2003. december 21. és 2004. február 8. között rendezett kiállítás katalógusa.) Budapest : Műcsarnok, 2003. 106 o. ill. ISBN 9639115894
  • El Kazovszkij kegyetlen testszínháza. Szerkesztette: Uhl Gabriella. Budapest : Jaffa Kiadó, 2008. 220 o. ill. ISBN 9789639604520
  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі