Эльфсборг Бурос
Эльфсборг | |
Поўная назва | Idrottsföreningen Elfsborg |
---|---|
Заснаваны | 26 чэрвеня 1904 |
Горад | Бурос, Швэцыя |
Стадыён |
Бурос Арэна Умяшчальнасьць: 17 800 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Альсвэнскан |
· 2023 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы elfsborg.se (швэд.) |
«Эльфсборг» (па-швэдзку: Elfsborg) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Буросу. Шасьціразовы чэмпіён Швэцыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швэцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе групай моладзі, якім было каля 14—15 гадоў. Першапачаткова клюб меў назоў «Буроскі футбольны клюб» (швэдз. Borås Fotbollslag). Адным з заснавальнікаў быў Карл Лярсан, які ў дадатак да футболу таксама займаўся лёгкай атлетыкай і барацьбой. Адной з прычынаў стварэньня клюбаў было тое, што спартовае таварыства Буросу не жадала адкрываць сэкцыю футболу ў горадзе[2].
Карл Лярсан, аднак, празь некаторы час выявіў, што ў месцы маецца занадта шмат клюбаў, якія ў сваёй назьве зьмяшчаюць імя гораду. Праз гэта Лярсан прапанаваў у 1906 годзе зьмяніць назоў на «Эльфсборг». Назва паходзіць ад лэну Эльфсборг (швэдз. Älvsborg; цяпер частка лэну Вэстра Ёталянд), у складзе якога знаходзіўся Бурос, аднак, пры гэтым Лярсан выкарыстаў старую артаграфію ў напісаньні назвы. Клюбныя колеры, жоўты і чорны, былі абраныя ў гонар Эльфсборскага палку, які месьціўся ў Буросе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Швэцыі:
- 1936, 1939, 1940, 1961, 2006, 2012
- Уладальнік Кубка Швэцыі:
- 2001, 2003, 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tufft test väntar hyllade Thelin (шв.) — 2018.
- ^ 100 års firande. Svenskafans