Перайсьці да зьместу

Гай Валерыюс Катул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Катул»)
Гай Валерыюс Катул
Gaius Valerius Catullus
Сучасны бюст Катула на Сырміёне
Сучасны бюст Катула на Сырміёне
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 87 да н. э.
Вэрона
Памёр каля 54 да н. э.
Рым
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр Latin poetry[d]
Мова лацінская мова[1][2]

Гай Валерыюс Катул (лац.: Gaius Valerius Catullus) (каля 87 да н. э., Вэрона — каля 54 да н. э., Рым[3]) — значны старажытнарымскі паэт пэрыяду позьняй рэспублікі, прадстаўнік рымскіх нэатэрыкаў.

Творчая спадчына Гая Валерыюса Катула складаецца з 116 кароткіх вершаў, сабраных у адной кнізе. Галоўнае месца ў лірыцы паэта займаюць любоўныя вершы, прысьвечаныя Лесьбіі (другое імя яго каханай — арыстакраткі Клёдыі)[3].

У 2017 годзе ў сэрыі «Паэты плянэты» выйшла кніга «Выбраныя вершы» у перакладзе Антона Брыля. Раней вершы Катула перакладалі Уладзімер Клішэвіч, Уладзімер Караткевіч, Лявон Баршчэўскі, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Карчыцкі[4].

  1. ^ Mirabile: Digital Archives for Medieval Culture (італ.)SISMEL – Edizioni del Galluzzo.
  2. ^ Catullus, Gaius Valerius, ok. 87-ok. 54 pr.n.š. // CONOR.SI
  3. ^ а б Баршчэўскі, Л. Літаратура Старажытнага Рыма // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 9. — С. 100—106.
  4. ^ Паэзія Гая Валерыя Катула ў беларускіх перакладах XX і першай дэкады XXI ст.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]