Перайсьці да зьместу

Грамады Швэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Швэцыі, падзеленай на грамады

Грамады Швэцыі (па-швэдзку: Sveriges kommuner) — дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швэцыі. Паводле стану на 2011 год Швэцыя падзеленая на 290 камунаў, аб’яднаных у 21 лэн.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшую камуну Швэцыі — Кіруну — часам называюць адным з найбуйнейшых у сьвеце «гарадоў», бо яе плошча складае 20 714,66 км² пры насельніцтве ўсяго 22 936 чалавек. Насамрэч, сам горад у традыцыйным разуменьні займае плошчу 1652,61 гэктару, у ім пражывае 18 148 чалавек, рэшту тэрыторыі займаюць амаль незаселеныя ляпляндзкія абшары.