Эймуцішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эймуцішкі
лац. Ejmuciški
лет. Eimutiškė
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Юрбурскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°7′55.200″ пн. ш. 23°25′19.200″ у. д. / 55.132° пн. ш. 23.422° у. д. / 55.132; 23.422Каардынаты: 55°7′55.200″ пн. ш. 23°25′19.200″ у. д. / 55.132° пн. ш. 23.422° у. д. / 55.132; 23.422
Эймуцішкі на мапе Летувы
Эймуцішкі
Эймуцішкі
Эймуцішкі

Эймуцішкі (лет. Eimutiškė) — вёска ў Летуве, каля ўтоку ракі Дубісы ў Нёман. Уваходзяць у склад Сярэдніцкага староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эймут

Эймут (Eimuot, Eimuth) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 5 чалавек[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 23.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 165.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 61.