Эдмунд Спэнсэр
| Эдмунд Спэнсэр | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | не раней за 12 студзеня 1552 і не пазьней за 13 студзеня 1553[1]
|
| Памёр | 13 (23) студзеня 1599[3][4][5][…] |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Макабіяс Чайлд[d] і Elizabeth Boyle[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік |
| Мова | ангельская[6][7] |
| Подпіс | |
Э́дмунд Спэ́нсэр (па-ангельску: Edmund Spenser; К. 1552 — 13 студзеня 1599, Лёндан) — ангельскі паэт, сучасьнік Шэксьпіра.
Дакладная дата нараджэньня невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спэнсэр служыў у ангельскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірляндзкі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталяміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсэравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазьней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірляндзкае паўстаньне 1598 году вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лёндан, дзе ён і памёр.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ https://en.wikisource.org/wiki/Page:Lives_of_Poets-Laureate.djvu/48
- ↑ Hieatt A. K. Edmund Spenser // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Edmund Spenser // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Edmund Spenser // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Spenser, Edmund, 1552?-1599 // CONOR.SI