Перайсьці да зьместу

Эдўард Лір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эдвард Лір»)
Эдўард Лір
Дата нараджэньня 12 траўня 1812(1812-05-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 студзеня 1888(1888-01-29)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак пісьменьнік, паэт, ілюстратар, маляр, навэліст, арнітоляг, комік, гумарыст
Навуковая сфэра падлеткавая літаратура[d][6]
Жанры пэйзаж і арніталёгія
Подпіс Выява аўтографу

Эдўард Лір (таксама Эдуард Лір, па-ангельску: Edward Lear; 12 мая 1812 — 29 студзеня 1888) — ангельскі мастак і паэт, адзін з заснавальнікаў «паэзіі бяссэнсіцы» (англ.: nonsensical poetry), аўтар шматлікіх папулярных абсурдысцкіх лімэрыкаў.

Эдўард Лір нарадзіўся 12 мая 1812 году ў лёнданскім прадмесьці Хайгейт. Ён быў 20-м дзіцем у сям’і, і яго выхаваньнем займалася старэйшая сястра Эн. Калі Эдўарду было 15 гадоў, ён разам зь сястрой абгрунтаваўся ў асобным доме. Будучы таленавітым мастаком, Лір пачаў працаваць кніжным ілюстратарам. Ва ўзросьце 19 гадоў ён выпусьціў сваю першую кнігу «Ілюстрацыі сямейства Псытацыдаў, або Папугаяў» (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1830).

Зь дзяцінства ў Ліра было слабое здароўе — ён пакутаваў ад падучай хваробы, астмай, а ў сталым узросьце да гэтага дадалася яшчэ й частковая страта зроку.

Ў 1846 годзе Лір выпусьціў «Кнігу нонсэнс» («A Book of Nonsense» — перакладаецца таксама як «Кніга глупства» або «Кніга бязглуздая»), якая ўключае пацешныя лімэрыкі. Неўзабаве гэты жанр набыў значную папулярнасьць.

Стыль і сюжэты нонсэнс Ліра аказалі ўплыў на творчасьць яго сучасьніка — Льюіса Кэрала, на францускіх сюррэалістаў, рускіх ОБЭРИУітаў (прыхільнікам Ліра быў Данііл Хармс).

Паэт памёр 29 студзеня 1888 году. Згадваецца ў песьні Beatles «Paperback writer» (1966).

Сачыненьні і ілюстрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Illustrations of the Family of the Psittacidæ (1832)
  • Tortoises, Terrapins, and Turtles by J.E. Gray
  • Views in Rome and its Environs (1841)
  • Gleanings from the Menagerie at Knowsley Hall (1846)
  • Illustrated Excursions in Italy (1846)
  • A Book of Nonsense (1846)
  • Journal of a Landscape Painter in Greece and Albania (1851)
  • Journal of a Landscape Painter in Souther Albania (1852)
  • Book of Nonsense and More Nonsense (1862)
  • Views in the Seven Ionian Isles (1863)
  • Journal of a Landscape Painter in Corsica (1870)
  • Nonsense Songs and Stories (1871)
  • More Nonsense Songs, Pictures, etc. (1872)
  • Laughable Lyrics (1877)
  • Nonsense Alphabets
  • Nonsense Botany (1888)
  • Tennyson's Poems, illustrated by Lear (1889)
  • Facsimile of a Nonsense Alphabet (1849, не друкавалася да 1926)

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кнігу бязглузду» на беларускую пераклаў Макс Шчур.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]