Перайсьці да зьместу

Эва Копач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эва Копач
лац. Eva Kopač
Ewa Kopacz
Афіцыйны здымак
Афіцыйны здымак
54-ая старшыня Савету міністраў Польшчы
22 верасьня 2014 — 12 лістапада 2015
Прэзыдэнт: Браніслаў Камароўскі
Папярэднік: Дональд Туск
Наступнік: Бэата Шыдла
Маршалак Сэйму Польшчы
8 лістапада 2011 — 2 верасьня 2014
Папярэднік: Гжэгаж Схятына
Наступнік: Радаслаў Сікорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 3 сьнежня 1956 (67 гадоў)
Скарышаў, Польшча
Партыя: Грамадзянская Плятформа
Адукацыя:
Узнагароды:

Э́ва Бажэ́на Ко́пач (па-польску: Ewa Bożena Kopacz; нар. 3 сьнежня 1956 году, Скарышаў, Польшча)[2] — польскі палітык.

Доктарка па адукацыі, працавала пэдыятрам і ўрачом агульнай практыкі. З 2007 па 2011 гады займала пасаду міністра аховы здароўя. Была дэпутатам парлямэнту чатырох скліканьняў, з 2011 году — сьпікерам сэйма Польшчы. У «Грамадзянскай плятформе» з 2001 году, у сьнежні 2013 была абрана першым намесьнікам старшыні кіруючай партыі.

15 верасьня 2014 прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў яе прэм’ер-міністрам і даручыў сфармаваць урад[3]. 12 лістапада 2015, на першым паседжаньні Сэйму VIII скліканьня, склала свае паўнамоцтвы, якія ў той самы дзень былі прынятыя прэзыдэнтам Анджэем Дудам[4].

Ейным мужам быў пракурор Марак Копач (1956—2013)[5], зь якім разьвялася ў 2008[6].

Эва Копач мае дачку Катажыну, якая працуе лекарам[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эва Копачсховішча мультымэдыйных матэрыялаў