Перайсьці да зьместу

Шымкент

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шымкент
Дата заснаваньня: XII стагодзьдзе
Краіна: Казахстан
Кіраўнік: Нурлан Саўранбаеў[d]
Плошча:
  • 347 км²
Вышыня: 506 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 160000
Нумарны знак: X / Y / 17
Геаграфічныя каардынаты: 42°18′0″ пн. ш. 69°36′0″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6Каардынаты: 42°18′0″ пн. ш. 69°36′0″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6
Шымкент на мапе Казахстану
Шымкент
Шымкент
Шымкент
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://shymkent.gov.kz/

Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэньня ў Казахстане, (да 19 чэрвеня 2018 году — адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Насельніцтва 1 010 514 чалавек (на 2018 год).

Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне[1]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе[2].

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).

Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]