Перайсьці да зьместу

Шумэг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумэг
вуг. Sümeg
Выгляд на фартэцыю з паветра
Выгляд на фартэцыю з паветра
Герб Шумэгу Сьцяг Шумэгу


Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Вэспрэм
Плошча: 64,13 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 6283 чал.
шчыльнасьць: 97,97 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 87
Паштовы індэкс: 8330
Геаграфічныя каардынаты: 46°58′39″ пн. ш. 17°16′54″ у. д. / 46.9775° пн. ш. 17.28167° у. д. / 46.9775; 17.28167Каардынаты: 46°58′39″ пн. ш. 17°16′54″ у. д. / 46.9775° пн. ш. 17.28167° у. д. / 46.9775; 17.28167
Шумэг на мапе Вугоршчыны
Шумэг
Шумэг
Шумэг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (вуг.)

Шу́мэг (па-вугорску: Sümeg) — горад на захадзе Вугоршчыны, у мэд’е Вэспрэме. Насельніцтва на 2014 год — 6283 чалавекі.

Шумэг разьмешчаны прыкладна за 150 км на паўднёвы захад ад Будапэшту, за 25 км на поўнач ад Кэстхэю і ўзьбярэжжа возера Балатон, і за 50 км на захад ад Вэспрэму.

Амаль уся гісторыя Шумэгу зьвязана з фартэцыяй, заснаванай у XI стагодзьдзі ў час кіраваньня караля Іштвана Сьвятога, на высокім узгорку (270 м). У 1241 годзе кароль Бэла IV схаваўся ў Шумэскай фартэцыі ад нашэсьця манголаў, якія ня здолелі яе ўзяць. У пэрыяд турэцкага нашэсьця XVI—XVII стагодзьдзяў фартэцыя шматразова бралася ў аблогу, але гэтак і не была пакоранай туркамі. Пасьля заняпаду Вэспрэму ў 1552 годзе, рэзыдэнцыя вэспрэмскага біскупа была перанесеная ў Шумэг.

Па выгнаньні турак і ўваходзе Вугоршчыны ў склад імпэрыі Габсбургаў, у краіне выбухнула нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на чале з Фэрэнцам Ракацы. Па здушэньні паўстаньня аўстрыйцы ўзарвалі муры амаль усіх фартэцыяў Вугоршчыны, у т. л. Шумэскай. Нягледзячы на гэта, многія часткі фартэцыі даволі добра захаваліся, і ў ёй неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.

У XVIII стагодзьдзі пачаўся рост гораду пад мурамі фартэцыі, быў пабудаваны біскупскі палац, каменная Ўзьнясенская царква, вялікая колькасьць выдатных будынкаў. Аднак у XIX стагодзьдзі хуткі рост суседніх Вэспрэму, Кэстхэю й Тапольцы ператварыў Шумэг у невялічкае правінцыйнае мястэчка.

  • Шумэская фартэцыя — найбуйнейшая й адна з самых вядомых сярэднявечных фартэцыяў Вугоршчыны
  • Узьнясенская царква (1757 год, пабудаваная ў стылі ракако)
  • Кляштар францішканаў (1657 год, барока)
  • Біскупскі палац (1755 год, барока)