Шумэг
| Шумэг | |||||
| Населены пункт | |||||
Выгляд на фартэцыю з паветра | |||||
| |||||
| Краіна | Вугоршчына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Мэд’е | Вэспрэм | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 64,13 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 46°58′39″ пн. ш. 17°16′54″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 6283 чал. (2014) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 87 | ||||
| Паштовы індэкс | 8330 | ||||
| Сайт | Сайт (вуг.) | ||||
| Шумэг на мапе Вугоршчыны Шумэг | |||||
Шу́мэг (па-вугорску: Sümeg) — горад на захадзе Вугоршчыны, у мэд’е Вэспрэме. Насельніцтва на 2014 год — 6283 чалавекі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шумэг разьмешчаны прыкладна за 150 км на паўднёвы захад ад Будапэшту, за 25 км на поўнач ад Кэстхэю і ўзьбярэжжа возера Балатон, і за 50 км на захад ад Вэспрэму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Амаль уся гісторыя Шумэгу зьвязана з фартэцыяй, заснаванай у XI стагодзьдзі ў час кіраваньня караля Іштвана Сьвятога, на высокім узгорку (270 м). У 1241 годзе кароль Бэла IV схаваўся ў Шумэскай фартэцыі ад нашэсьця манголаў, якія ня здолелі яе ўзяць. У пэрыяд турэцкага нашэсьця XVI—XVII стагодзьдзяў фартэцыя шматразова бралася ў аблогу, але гэтак і не была пакоранай туркамі. Пасьля заняпаду Вэспрэму ў 1552 годзе, рэзыдэнцыя вэспрэмскага біскупа была перанесеная ў Шумэг.
Па выгнаньні турак і ўваходзе Вугоршчыны ў склад імпэрыі Габсбургаў, у краіне выбухнула нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на чале з Фэрэнцам Ракацы. Па здушэньні паўстаньня аўстрыйцы ўзарвалі муры амаль усіх фартэцыяў Вугоршчыны, у т. л. Шумэскай. Нягледзячы на гэта, многія часткі фартэцыі даволі добра захаваліся, і ў ёй неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.
У XVIII стагодзьдзі пачаўся рост гораду пад мурамі фартэцыі, быў пабудаваны біскупскі палац, каменная Ўзьнясенская царква, вялікая колькасьць выдатных будынкаў. Аднак у XIX стагодзьдзі хуткі рост суседніх Вэспрэму, Кэстхэю й Тапольцы ператварыў Шумэг у невялічкае правінцыйнае мястэчка.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Шумэская фартэцыя — найбуйнейшая й адна з самых вядомых сярэднявечных фартэцыяў Вугоршчыны
- Узьнясенская царква (1757 год, пабудаваная ў стылі ракако)
- Кляштар францішканаў (1657 год, барока)
- Біскупскі палац (1755 год, барока)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фэрэнц Энц — вугорскі лекар, батанік, садавод