Шрыя Саран
Шрыя Саран | |
Дата нараджэньня | 11 верасьня 1982 (42 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, мадэлька, кінаакторка |
IMDb | ID nm1328152 |
Шрыя Саран Бгатнагар альбо Шрыя Саран (нар. 11 верасьня 1982, Гарыдвар, Утаракганд, Індыя) — індыйская акторка, танцоўніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і рабочага і настаўніцы. Мае старэйшага брата Абгірупа. Атрымала ступень бакаляўра літаратуры.
Маці навучыла яе танцаваць катгак і раджастганскія народныя танцы. Навучацца танцам працягвала ў коледжы ў Дэлі і пасьля.
У кіно трапіла пасьля здымак у кліпе сьпявачкі Рэну Натган. Убачыўшы кліп, кінастудыя Ramoji Films прапанавала Шрыі галоўную ролю ў фільме Іштам. Зьняўшыся ў сваёй дэбютнай ролі, яшчэ да выхаду фільму на экрану яна паўдзельнічала ў здымках яшчэ чатырох фільмаў. Першым камэрцыйным посьпехам Шрыі Саран сталі здымкі ў фільме 2002 року Санташам, які атрымаў прэмію Нандзі за найлепшы мастацкі фільм і прэмія часопіса «Filmfare» за найлепшы тэлугскі фільм.
У 2003 року ў Шрыі Саран адбыліся дэбюты ў хіндзіскім фільме Туджгэ Мэры Касам ды тамільскім фільме Энаку 20 Унаку 18, але збольшага яна працягвала здымацца ў тэлугскім кіно.
У 2007 року Саран атрымала ролю ў фільме Шанкара Шанмугама Сываджы: Бос, які стаў на той час найдаражэйшым індыйскім фільмам. Пасьля яго Шрыя Саран атрымала сваю першую кінаўзнагароду ад часопісу South Scope і стала зоркай індыйскага кінэматографу. Дзеля здымак у наступным фільме на гіндзі, Awarapan, ёё давялося авалодаць урду. У тым жа годзе зьнялася і ў сваім першым канадзкім фільме Арасу.
У наступным року Шрыя Саран упершыню зьнялася ў фільме ЗША Іншы канец дроту. Ейны іншы ангельскамоўны фільм, Гатаваньне з Стэлай, быў адабраны на Таронцкі кінафэстываль.
У 2010 року адбыўся дэбют Шрыі ў малаяламскім фільме Пакіры Раджа, які пабіў рэкорды малаяламскага кінэматографу па прыбытках у першы тыдзень пракату.
За ролю ў фільме 2011 року Роўтгірам атрымала ўзнагароду найлепшай акторцы Міжнароднай прэміі тамільскіх фільмаў.
Акрамя кіно, здымаецца ў рэклямных роліках для такіх кампаній, як Coca-Cola, Head & Shoulders, Unilever.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шрыя Саран не распаўсюджвае зьвесткі пра прыватнае жыцьцё. У 2018 року выйшла замуж за расейца Андрэя Кашчэева. У 2021 року ў іх нарадзілася дачка.
Займаецца дабрачыннасьцю, рэгулярна бярэ ўдзел у кампаніях збору ахвяраваньняў для ўбогіх і дзяцей. У 2011 року адкрыла ў Мумбаі лякарню для людзей з парушэньнямі зроку.
Добра валодае гіндзі, ангельскай мовай, разумее тэлугу і тамільскую.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шрыя Саран (анг.) на сайце IMDb
- Шрыя Саран на Bollywood Hungama
- Шрыя Саран у X
- Нарадзіліся 11 верасьня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ва Ўтаракгандзе
- Выпускнікі Дэлійскага ўнівэрсытэту
- Акторкі кіно мовай тэлугу
- Акторкі тамільскамоўнага кіно
- Акторкі кіно мовай гіндзі
- Акторкі кіно мовай канада
- Акторкі малаяламскамоўнага кіно
- Індыйскія індуісты
- Ляўрэаты Міжнароднай прэміі тамільскіх фільмаў
- Ляўрэаты Міжнароднай прэміі паўднёваіндыйскіх фільмаў
- Ляўрэаты кінапрэміі „Санташама“