Перайсьці да зьместу

Шляхецкі сход (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Шляхецкі сход
Будынак былога шляхецкага сходу
Будынак былога шляхецкага сходу
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°01′27,26″ пн. ш. 27°32′46,91″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльклясыцызм
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Шляхецкі сход на мапе Беларусі
Шляхецкі сход
Шляхецкі сход
Шляхецкі сход
Шляхецкі сход на Вікісховішчы

Шляхецкі сход, дом Шталя — помнік архітэктуры канца XVIII — пачатку XIX ст. у Слуцку. Знаходзіцца на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Будаваўся ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. з цэглы як сядзіба Шталяў. У будынку зьбіраўся шляхецкі сход Слуцкага павету.

У 1952 годзе ў будынку разьмясьціўся Слуцкі краязнаўчы музэй[1].

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым дахам. Архітэктура экстэр’еру ляканічная, мае стрыманую дэкаратыўную распрацоўку. Архітэктурна-плястычным акцэнтам выступае 4-калённы портык, якім вылучаецца галоўны ўваход. Папарна пастаўленыя калёны падтрымліваюць драўляны трыкутны франтон і антаблемэнт. Галоўны фасад у бакавых частках дэкаруецца руставанымі лапаткамі. Сьцены праразаюцца вялікімі прастакутнымі вокнамі ў простых ліштвах. Пад будынкам знаходзяцца скляпеністыя сутарэньні.

Плян зьменены, прыстасаваны пад музэйную экспазыцыю[2].

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 171
  1. Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 448.
  2. Кулагін А. Будынак дваранскага сходу // С. 164.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000539