Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» | |
Будынак былога шляхецкага сходу і гатэлю «Парыж» | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Амсьціслаў |
| Каардынаты | 54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» на мапе Беларусі Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» | |
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца пад адрасам Кармэліцкая вуліца, 15, на рагу з гістарычнай Смаленскай вуліцай. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчаліся шляхецкі сход Амсьціслаўскага павету і гатэль «Парыж».
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трыкутныя франтоны. Паўсутарэньні аддзяляюцца ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сьцены першага паверха вэртыкальна падзяляюцца паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам пэрымэтрам будынка праходзіць карніз з сухарыкамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1912 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1942 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятросава А. Адміністрацыйны будынак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 302.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г001062 |