Швытурыё-Арэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Швытурыё-Арэна
Швытурыё-Арэна
Краіна Летува
Адрас стадыёну Клайпеда, вул. Дубысас, 10
Год пабудовы 2011
Дата адкрыцьця 28 ліпеня 2011
Умяшчальнасьць 6200 (баскетбол)
Хатняя каманда БК «Нэптунас»
Геаграфічныя каардынаты 55°41′13″ пн. ш. 21°9′21″ у. д. / 55.68694° пн. ш. 21.15583° у. д. / 55.68694; 21.15583Каардынаты: 55°41′13″ пн. ш. 21°9′21″ у. д. / 55.68694° пн. ш. 21.15583° у. д. / 55.68694; 21.15583
Швытурыё-Арэна на мапе Летувы
Швытурыё-Арэна
Швытурыё-Арэна
Швытурыё-Арэна

«Швытурыё-Арэна» (па-летувіску: Švyturio Arena) — крытая арэна ў Клайпедзе, Летува. Арэна названая ў гонар кампаніі «Švyturys-Utenos alus», які выкупіў правы на назву арэны. Умяшчальнасьць арэна на баскетбольных матчаў складае 6200 чалавек, на хакейных матчах — 4416 чалавек, на канцэртах — 6512 чалавек. Першапачаткова плянавалася, што арэна будзе мець назоў «Клайпеда-Арэна», аднак броварная кампанія «Švyturys-Utenos alus» набыла правы на назву і пераназвала пабудову ў «Švyturio Arena».

Будаўніцтва арэны было скончана 28 ліпеня 2011 году да чэмпіянату Эўропы па баскетболе, які праходзіў у Летуве з 31 жніўня па 5 верасьня 2011 году. Арэна прымала гульні групы D, у якой выступалі зборныя Расеі, Славеніі, Грузіі, Баўгарыі, Украіны і Бэльгіі.

У цяперашні час арэна зьяўляецца хатняй пляцоўкай клайпедзкага баскетбольнага клюбу «Нэптунас».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Швытурыё-Арэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў