Шатрыя
Шатрыя (лет. Šatrija, па-жамойцку: Šatrėjė) — адна з найвышэйшых гораў Жамойці. Вышыня над узроўнем мора складае 228,7 мэтраў. Знаходзіцца ў Цельшыцкім раёне, за 2,7 км. на паўднёвы ўсход ад мястэчка Луёка, на Жамойцім узвышшы. Шатрыя займае першае месца ў Летуве паводле адноснай вышыні, узвышаючыся па-над навакольлем прыблізна на 50 мэтраў. Раней на гары стаяў драўляны замак.
З Шатрыі бачныя іншыя ўзгоркі Жамойцкага ўзвышша — Мядвегайліс, Гіргждутэ, Матэрайтыс, Спрудэ, вежы катэдры ў Цельшах. На вяршыні гары ўсталяваны вялікі драўляны крыж[1]. Ваколіцы Шатрыі адносяцца да аднайменнага заказьніку плошчай 813 га[2].
Паводле археалягічных дасьледаваньняў, паселішча на Шатрыі існавала яшчэ ў VI-X стагодзьдзях. У XIV стагодзьдзі тут зьявіліся драўляныя ўмацаваньні.
Штогод у трэцюю суботу ліпеня прыхільнікі нэапаганства зьбіраюцца на Шатрыі на сьвяце Габіі.
У беларускай міталёгіі гэтая гара славутая тым, што на яе, паводле народных павер’яў, зьляталіся на Купальскую ноч ведзьмы з усёй Летувы. На Шатрыі была магіла Альціса. Блізу яе чараўніца Яўсьперыта частавала ўвесь ведзьмін шабаш. Назва гары, відавочна, павязаная зь летувіскім šаtгіjа «ведзьма», хаця апошняе слова само можа паходзіць ад гэтага мікратапоніму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Летува (анг.) // Сігітас Балтрамайціс, 3 траўня 2011 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.
- ^ Žemaičių žemė, №3/2004