Перайсьці да зьместу

Шарль Эжэн дэ Фуко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарль Эжэн дэ Фуко
Дата нараджэньня 15 верасьня 1858(1858-09-15)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 сьнежня 1916(1916-12-01)[5][1][2][…] (58 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, падарожнік-дасьледнік, афіцэр, філёляг, місіянэр, географ, мовазнавец, перакладнік, картограф, салдат, пустэльнік
Навуковая сфэра вайсковая справа[6], падарожнік-дасьледнік[d][6], pastoral care[d][6], манаства[d][6], hermitage[d][6], Вялікія геаграфічныя адкрыцьці[d][6] і monastic life[d][6]
Бацька Édouard de Foucauld de Pontbriand[d]
Маці Élisabeth Beaudet de Morlet[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Шарль Эжэн дэ Фуко (па-француску: Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand; 15 верасьня 1858, Страсбург — 1 сьнежня 1916) — манах-трапіст, пустэльнік, дасьледнік Афрыкі. У 2005 годзе Рыма-каталіцкая царква прылічыла Шарля дэ Фуко да ліку блажэнных. Фуко напісаў кнігу «Reconnaissance au Maroc», акрамя таго вядомыя ягоныя працы па лінгвістыцы і паэзіі туарэгаў.

У 1883—1884 гг. выдаючы сябе за габрэя-гандляра ў адзіночку падарожнічаў па паўднёвым Марока, перайшоў горы Атлас і далей вандраваў па Альжырскай Сахары.

Пазьней Фуко ўступіў у ордэн трапістаў і атрымаў дазвол прапаведваць у Сахары сярод туарэгаў нагор’я Ахагар. Больш за 16 гадоў ён там жыў як мясцовы жыхар і займаўся вывучэньнем звычаяў і нораваў туарэгаў, якіх спрабаваў зьвярнуць ў хрысьціянства. Частка зь іх пачытала Фуко як «вялікага марабута».

Фуко загінуў 1 сьнежня 1916 году ў час паўстаньня туарэгаў, пахаваны ў аазісе Аль-Джулія ў Альжыры.

  1. ^ а б Charles Eugène Foucauld // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Charles de Jésus de Foucauld // GCatholic.org — 1997.
  3. ^ Schäfer J. Charles de Foucauld // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118534521 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Charles Eugene, vicomte de Foucauld // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ а б в г д е ё Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі