Шабі Прыета
| Шабі Прыета | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 жніўня 1983[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Рэал Сасьедад Б[d] | 48 (8) |
| 2003—2018 | Рэал Сасьедад | 479 (67) |
| Зборныя | ||
| 2004—2016 | Басконія[d] | 14 (0) |
| 2004—2005 | Гішпанія (да 21)[d] | 5 (0) |
Шабіер Прыета Аргаратэ (па-басконску: Xabier Prieto Argarate; нар. 29 жніўня 1983 году, Сан-Сэбастыян, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, правы паўабаронца й былы капітан клюбу «Рэал Сасьедад», за які правёў усю сваю кар’еру. Вылучаўся добрымі здольнасьцямі ў дрыблінгу, а таксама зьяўляўся штатным пэнальцістам каманды.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыета дэбютаваў у Ля Лізе ў складзе роднага клюбу «Рэал Сасьедад» 8 кастрычніка 2003 году ў хатнім матчы супраць клюбу «Асасуна», у якім сан-сэбастыянцы былі мацнейшымі зь лікам 1:0. У тым жа сэзоне Шабі правёў яшчэ 7 гульняў, у кожнай зь якіх выходзіў на замену. На наступны сэзон 23 траўня, калі ўжо было вырашана, што «Рэал Сасьедад» сыйдзе зь Ля Лігі, Прыета двойчы забіў мадрыдзкаму «Рэалу», прычым адзін гол быў праведзены ім з пэнальці[3].
Пасьля Прыета стала заняў месца ў асноўным складзе клюбу, а ў сэзоне 2005—2006 гадоў удзельнічаў ва ўсіх 38 гульнях, забіўшы дзевяць разоў, шэсьць зь якіх правёў з пэнальці. У наступным сэзоне ён таксама не прапусьціў ніводнай гульні каманды, але баскі вылецелі ў Сэгунду.
6 студзеня 2013 году Прыета вырабіў свой першы хет-трык у прафэсійнай кар’еры, але ягоны клюб саступіў зь лікам 3:4 клюбу «Рэал» Мадрыд. Адзін з галоў быў рэалізаваным пэнальці, а два іншыя былі забіты пасьля выхаду адзін-на-адзін супраць Ікера Касыльяса[4][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Xabi Prieto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Xabier Prieto Argarate // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Real Madrid 1-4 Real Sociedad». ESPN Soccernet
- ↑ «Casillas benched again but Madrid win». ESPN
- ↑ «Xabi Prieto, un triplete sin premio». Marca
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рэал Сасьедад»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Futbolme
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk