Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2017-08
Выгляд
Біржа каштоўных папераў у Варшаве — фондавая біржа, заснаваная ў красавіку 1991 году ў Варшаве (Польшча). 16 красавіка 1991 г. адбылося першае гандляваньне, ад якога вядзецца Варшаўскі біржавы індэкс. Паводле гадавога аб’ёму гандлю ў 2015 г. і рынкавай капіталізацыі акцыяў прадпрыемстваў у лістынгу на пачатак 2016 г. была найбольшай у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе. На 12 лютага 2016 г. мела ў лістынгу 485 прадпрыемстваў, зь іх 53 замежныя, у тым ліку 2 наўпрост зьвязаныя зь Беларусьсю: «АСБІС» — прадпрыемства, заснаванае ў Менску ў 1990 годзе; «Сільвана Фэшн» — матчыная кампанія швейнай фабрыкі бялізны «Мілавіца».
(артыкул цалкам…)