Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адсоткавыя дзелі носьбітаў гэльскай шатляндзкай мовы ад насельніцтва рэгіёнаў Шатляндыі
Адсоткавыя дзелі носьбітаў гэльскай шатляндзкай мовы ад насельніцтва рэгіёнаў Шатляндыі

Гэльская шатляндзкая мова (саманазва: Gàidhlig) — мова гайдэльскай падгрупы астраўной групы кельцкай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў, у асноўным распаўсюджаная ў Шатляндыі і ў некаторай ступені — таксама ў пэўных усходніх рэгіёнах Канады сярод шатляндзкай супольнасьці. Разам з блізкароднаснымі ірляндзкай і мэнскай мовамі паходзіць ад старажытнаірляндзкай мовы, якая, у сваю чаргу, паходзіць ад архаічнаірляндзкай мовы (таксама вядомая як агамічная ірляндзкая, прымітыўная ірляндзкая).

Гэльская шатляндзкая мова ня мае афіцыйнага статусу ў Эўрапейскім Зьвязе і Вялікабрытаніі. Тым ня менш, мова мае абарону паводле ратыфікаванай Вялікабрытаніяй Эўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў. Апрача гэтага, з 2005 году мова мае афіцыйнае прызнаньне ў Шатляндыі згодна з Актам гэльскай шатляндзкай мовы і афіцыйны орган па разьвіцьці мовы — Раду па гэльскай мове.
(артыкул цалкам…)