Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-09
«Беларускі лемантар або Першая навука чытаньня» (у арыгінале «Biełaruski lementar abo pierszaja nawuka czytańnia», «Беларуски лемэнтар або першая навука чытаньня») — першы беларускі буквар, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца такія дзеячы новага беларускага Адраджэньня як Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Іваноўскі. Цікавая рыса лемантару ў мовазнаўчым аспэкце і ў тым, што тут упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналёгія. Падручнік быў выдадзены як лацінкай, так і кірыліцай, узорам для беларускага зьяўляўся нелегальны на тэрыторыі Расейскай імпэрыі польскі лемантар Казімежа Промыка.
Выхад першага буквара сучаснай беларускай мовы ў зацікаўленых польскіх і расейскіх колах быў успрыняты як бяспрыкладны заклік беларускага народу да адраджэньня сваёй культуры, як спроба павярнуць кола гісторыі. Першыя водгукі ў друку адлюстроўвалі зьдзіўленьне і занепакоенасьць гэтых колаў ад нечаканага зьяўленьня на арэне, дзе дагэтуль дамінавалі і сутыкаліся польскія і расейскія культурныя ўплывы, беларускага нацыянальнага фактару.
(артыкул цалкам…)