Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2012-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краіны, у якіх ужываецца чэская мова
Краіны, у якіх ужываецца чэская мова

Чэская мова (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы. Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем. Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах.

Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы.

З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі.
(артыкул цалкам…)