Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2011-06
Выгляд
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходнім баку Высокага Рынку, на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры барока.
Комплекс займаў пляц плошчай каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай. Утвараў архітэктурны ансамбль, які меў выразную прасторава-разгорнутую кампазыцыю: першы плян стварала высокая ўваходная брама, на другім — ішоў беспасярэдне галоўны фасад касьцёла, а ў якасьці своеасаблівага фону выступалі муры кляштарнага корпусу. У 1950 року савецкія ўлады ўшчэнт зруйнавалі кляштарныя будынкі. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня.
(артыкул цалкам…)