Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2011-01
Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» — надзвычайнае здарэньне, якое адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў». Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэньня рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў». У катастрофе загінула 14 чалавек. Паводле камэнтароў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Па стане на 10 сьнежня 2010 году работы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэньня былі скончаныя. 7 лістапада на адрас Пінскага гарвыканкаму і савета дэпутатаў удзельнікамі мітынгу ў гонар 93-х угодкаў кастрычніцкага перавароту была дасланая прапанова наконт абвяшчэньня 25 кастрычніка Днём памяці загінулых на «Пінскдрэве».
(артыкул цалкам…)